Міхаіл Сцяпанавіч Жакаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Сцяпанавіч Жа́каў[1][2] (руск.: Михаил Степанович Жаков; 13 кастрычніка 1928 — 19 лістапада 2002) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1968), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Стары Кувак Шугураўскага раёна Татарскай АССР (цяпер у Ленінагорскім раёне Рэспублікі Татарстан). У 1951 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут імя М. Э. Баўмана, у 1954 годзе аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Патогистология симпатических ганглиев при экспериментальном перитоните без применения и с применением новокаиновой блокады чревных нервов»[3]. З 1954 года працаваў у Віцебскім ветэрынарным інсытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Спачатку займаў пасаду асістэнта кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1961—1968 гг. — дацэнт, з 1971 года загадчык кафедрай. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы по патоморфологии, гистохимии, патогенезу и диагностике чумы и рожи свиней»[3]. У 1968—1995 гг. на пасадзе рэктара.
Памёр М. С. Жакаў 16 лістапада 2002 г.[3]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. С. Жакаву належаць навуковы працы па патолагаанатамічнай дыягностыцы хвароб, імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, па вакцынацыі і імунастымуляцыі сельскагаспадарчых жывёл.
Сярод апублікаванага:
- Анализ патологоанатомического вскpытия животных — Минск: Уpаджай, 1977. — 128 с.: ил.;
- Система иммунитета (обзор) // Ветеринария. — 1978. — № 8. — С. 38—43.;
- Влияние иммуностимуляторов на иммуноморфогенез у утят, перорально вакцинированных против сальмонеллеза / М. С. Жаков, В. С. Прудников, А. А. Горбунов // Учёные записки Витебского ветеринарного института. — Минск : Ураджай, 1992. — Т. 29: Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии;
- Современное учение о воспалении и макрофагальной системе // Ученые записки / Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 1996. — Т. 33. — С. 55—57.;
- Дифференциальная патоморфологическая диагностика медленных вирусных и прионовых болезней животных : учебно-методическое пособие для студентов и слушателей ФПК по спец. «Ветеринарная медицина» / М. С. Жаков, В. С. Прудников, Е. И. Большакова, И. М. Луппова; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 2002.
Адзін з аўтараў патэнта «Способ диагностики лептоспироза свиней»[4].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971);
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974);
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1978, 1988);
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровы доктар Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна (1999);
- Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1994);
- Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1995);
- Акадэмік аграрнай адукацыі Беларусі[3].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads