Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Фё́даравіч Талкачо́ў[1] (30 чэрвеня 1922, вёска Дубраўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 10 лістапада 1998, Палтава) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Remove ads
Біяграфія
М. Ф. Талкачоў нарадзіўся ў вёсцы Дубраўка (зараз у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў 2 курсы Адэскага тэхнікума харчовай прамысловасці. 15 ліпеня 1941 года прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Пензенскае артылерыйскае вучылішча. У дзеючай арміі з 6 чэрвеня 1942 года. Удзельнік баёў на паўночным, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баявых дзеяннях у Цвярской вобласці, на тэрыторыі Літвы, Польшчы, Германіі, штурму рэйхстага.
Артылерыйская батарэя 185-га асобнага знішчальнага процітанкавага дывізіёна 171-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 79-га стралковага корпуса (3-я ўдарная армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем старшага лейтэнанта М. Талкачова вызначылася ў баях на подступах да Берліна. 22 красавіка 1945 года выйшла ў тыл праціўніка, перарэзала шашу і адбівала контратакі да падыходу савецкіх войскаў, не дазволіўшы нямецкім рэзервам прабіцца да Берліна.
Пасля вайны М. Ф. Талкачоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі. З 1972 года палкоўнік М. Ф. Талкачоў у запасе. Жыў у Палтаве. Памёр 10 лістапада 1998 года. Пахаваны на Цэнтральных могілках у Палтаве.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- Медаль «За адвагу»
- медалі
Памяць
Імя Героя на памятным знаку ў гонар 60-годдзя Перамогі ў Палтаве.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads