Стэнлі Коэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэнлі Коэн (англ.: Stanley Cohen; нар. 17 лістапада 1922, Бруклін, Нью-Ёрк — 5 лютага 2020, Нашвіл) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Р. Леві-Мантальчыні.[7][8][9][10] Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расіі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў г. Нашвіл.
Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Навуковая праца
Працуючы з Р. Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага універсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісу[11]. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.
Remove ads
Узнагароды
- 1983 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (сумесна з Р. Леві-Мантальчыні)
- 1985 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1986 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
- 1986 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1986 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Зноскі
- Stanley Cohen // Brockhaus Enzyklopädie
- Stanley Cohen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Stanley Cohen, Vanderbilt biochemist who won Nobel Prize, has died — Універсітэт Вандэрбільта, 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
- Stanley Cohen – Biographical // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
- Cohen, Stanley (1993). Epidermal Growth Factor (PDF). In Tore Frängsmyr and Jan Lindsten (Eds.) (рэд.). Nobel Lectures, Physiology or Medicine 1981-1990. Singapore: World Scientific Publishing Co. ISBN 978-981-02-0793-9. Cohen’s Nobel Lecture.
- Raju, T. N. (2000). «The Nobel chronicles. 1986: Stanley Cohen (b 1922); Rita Levi-Montalcini (b 1909)». Lancet 355 (9202): 506. doi:10.1016/S0140-6736(00)82069-3. PMID 10841166.
- Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1999). «Stanley Cohen—Nobel Laureate for Growth Factor». Mayo Clinic Proceedings 74 (6): 600. doi:10.4065/74.6.600. PMID 10377936.
- Weltman, J. K. (1987). «The 1986 Nobel Prize for Physiology or Medicine awarded for discovery of growth factors: Rita Levi-Montalcini, M.D., and Stanley Cohen, Ph.D». New England and regional allergy proceedings 8 (1): 47-48. doi:10.2500/108854187779045385. PMID 3302667
- Carpenter, G.; Cohen, S. (1979). «Epidermal Growth Factor». Annual Review of Biochemistry 48: 193—216. doi:10.1146/annurev.bi.48.070179.001205. PMID 382984.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads