Міхаіл Казіміравіч Грачанік

беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч (1866—?) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Казіміравіч Грачанік (лац.: Michaił Hračanik, гістарычнае напісанне лац.: Hrečanik[1]; 1886, в. Швакшты, Кабыльніцкая воласць, Свянцянскі павет, Віленская губерняПольшча) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, народны майстар-разьбяр, рэдактар першых нумароў газеты «Krynica».

Хуткія факты Міхаіл Казіміравіч Грачанік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Швакшты (цяпер Мядзельскі раён) ў сялянскай сям’і[2].

Вучыўся ў вясковай школе, затым у Пецярбургу, але з-за рэвалюцыйных падзей вучобу не скончыў. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў пры касцёле Святога Андрэя ў Кабыльніку. Жадаў стаць святаром і паспяхова здаў іспыты, аднак з-за праблем са слыхам не змог атрымаць пасвячэнне[2].

У 1917 годзе знаходзіўся ў Петраградзе, дзе далучыўся да беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху. Стаў першым рэдактарам газеты «Krynica» — друкаванага органа «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці» (ХДЗ), якая пачала выходзіць з 8 кастрычніка 1917 года. Выконваў абавязкі рэдактара недзе да лютага 1918 года[3].

У міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі займаўся прадпрымальніцтвам, меў краму, вёў актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць. Пабудаваў каля касцёла ў Кабыльніку дом для састарэлых і культурных мерапрыемстваў, дзе ладзіліся рэлігійныя спектаклі. У 1930-я гады пабудаваў у родных Швакштах школьны будынак, дзе працаваў настаўнікам[2].

Падчас Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з польскім падполлем (Армія Краёва). Усталяваныя ім прыдарожныя крыжы часта служылі арыенцірамі і сігналамі для партызан[2].

Пасля вайны працаваў калгаснікам у калгасе імя Калініна. 15 чэрвеня 1949 года быў арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі. 5 кастрычніка 1949 года асуджаны паводле артыкула 72а КК БССР за «антысавецкую агітацыю» на 7 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў[4].

Вызваліўся ў 1955 годзе, вярнуўся ў Швакшты. У 1960-я гады, пасля смерці жонкі, выехаў да сына, ксяндза Станіслава Грачаніка (1922–1992), у Польшчу, дзе і памёр (дакладная дата і месца пахавання патрабуюць удакладнення). Рэабілітаваны 22 сакавіка 1990 года Вярхоўным Судом БССР[4].

Remove ads

Творчасць

Вядомы як самабытны народны майстар і разьбяр. Вырабляў і ўсталёўваў у навакольных вёсках (Унукі, Гуменнікі, Мельнікі, Швакшты, Кабыльнік) драўляныя крыжы з адметнымі распяццямі. Адзін з самых вядомых яго крыжоў стаяў на ўездзе ў Швакшты з біблейскім надпісам «Даруй ім, Божа, бо не ведаюць, што твораць» (знішчаны савецкай уладай)[5].

Мастак Алесь Цыркуноў займаўся аднаўленнем памяці пра Міхаіла Грачаніка і рэканструкцыяй яго крыжоў па захаваных эскізах[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads