Міхась Клімковіч

беларускі паэт, драматург, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Клімковіч
Remove ads

Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; 8 (20) лістапада 1899, в. Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 5 лістапада 1954, Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».

Хуткія факты Міхась Клімковіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гадах — старшыня арганізацыйнага камітэта, а ў 1934—1939 гадах — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 годзе, у час палітычных рэпрэсій, быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла)[2].

У 1943—1947 гадах быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым — у Мінску. Літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954).

Член РКП(б) з 1920 года. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 1932—1937 гадах кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1931—1938 гадах.

Памёр 5 лістапада 1954 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Творы

Thumb
Магіла на Вайсковых могілках у Мінску
  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
  • Драматычная трылогія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
  • П’еса «Адплата»
  • Лібрэта да опер і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары», аднаактовак «На віленскім шляху», "На скрыжаванні дарог, «Маленькая хмарка»
  • Пераклады на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў і інш.

Друкаваўся з 1926 года.

Аўтар слоў да песні Несцера Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955)[3].

У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы Міхася Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 годзе выдадзены Збор твораў у 2 тамах.

Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1962).

Remove ads

Сям’я

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads