Мадэст Іванавіч Томах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мадэст Іванавіч Томах (20 мая 1908, ст. Мікітаўка, Данецкая вобласць — 31 студзеня 1980) — беларускі архітэктар.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам, начальнікам Гомельскага і Магілёўскага абласных аддзелаў архітэктуры, з 1965 па 1970 г. — намеснікам начальніка, начальнікам аддзела планіроўкі ў Белдзяржпраекце.

Член КПСС з 1929 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. З 1949 па 1955 г. — старшыня СА БССР.

Remove ads

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Магілёва, Завакзальнага раёна Менска (1937), Рэчыцы, пасёлкаў шаўковага камбіната і аўтазавода ў Магілёве (1940), Жодзінскага завода дарожных машын і жылога пасёлка (1952), заводаў швейных машын і аўтаклаўнай цэглы ў Оршы, вапнавых у Крычаве, Клімавічах (1953—1960), прамвузлы ў Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродна, Мінску, Мазыры, Слуцку (19651970).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads