Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі

беларускі мастак-жывапісец і графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (17 сакавіка 1931(1931-03-17), Белы Мох, Мсціслаўскі раён1 кастрычніка 1970(1970-10-01)) — беларускі жывапісец і графік, педагог.

Хуткія факты Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Цвіркі, А. Мазалёва. В. Волкава.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1960—1970)[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[1].

Творчасць

Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў.

Аўтар шматлікіх карыкатур на тэмы культурнага жыцця Беларусі, сяброўскіх шаржаў на беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. У 1971 годзе выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads