Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі
беларускі мастак-жывапісец і графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (17 сакавіка 1931, Белы Мох, Мсціслаўскі раён — 1 кастрычніка 1970) — беларускі жывапісец і графік, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Цвіркі, А. Мазалёва. В. Волкава.
Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1960—1970)[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[1].
Творчасць
Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў.
Аўтар шматлікіх карыкатур на тэмы культурнага жыцця Беларусі, сяброўскіх шаржаў на беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. У 1971 годзе выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.
Remove ads
Зноскі
- Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads