Сяргей Несцеравіч Іваноў

вучоны ў галіне глебазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Несцеравіч Івано́ў[1] (20 сакавіка 1909, Валынцава, Горацкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 22 ліпеня 1994) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Сяргей Несцеравіч Іваноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Валынцава (зараз у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў прафесійна-тэхнічную і агульнаадукацыйную школу ў Оршы[2]. У 1932 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абменная здольнасць глеб у залежнасці ад рэакцыі асяроддзя, роду і канцэнтрацыі катыёнаў»[2]. У 1936—1941 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, у 1938—1940 гг. — дырэктар інстытута.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. Н. Іваноў у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, баёў за ўзяцце Кёнігсберга і Шчэціна[2] (маёр, намеснік камандзіра 5-а асобнага батальёна хімічнай абароны па палітычнай частцы[3]).

У 1945—1958 гг. С. Н. Іваноў зноў на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. З 1958 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі: у 1958—1962 гг. — загадчык лабараторыяй, у 1962—1970 гг. — дырэктар, з 1970 года — загадчык лабараторыяй фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіка-хімічны рэжым фасфатаў, торфаў і дзярнова-падзолістых глеб» у Глебавым інстытуце імя В. В. Дакучаева[2].

Памёр 22 ліпеня 1994 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Вучонаму належаць навуковы працы па даследаваннях абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іёнаў глебамі, торфам і глінамі, вывучэнні каліевага жыўлення раслін. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вывучэння калійнага жыўлення раслін з дапамогай радыеактыўных ізатопаў рубідыю 86Rb і 1185Rb[2]. Падрыхтаваў 24 кандыдаты навук.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Обменная способность почв в зависимости от реакции среды, рода и концентрации катионов / АН БССР, Инт соц. с.-х.— Минск: Издательство АН БССР, 1938.;
  • Физико-химический режим фосфатов торфов и дерново-подзолистых почв. — Мн., 1962.;
  • Количественные закономерности питания растений из удобрений на дерново-подзолистых почвах // Агрохимия. 1972. № 6.;
  • Способ определения ёмкости поглощения фосфора и калия дерново-подзолистыми и торфяно-болотными почвами. — Мн., 1982. (у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Имя в белорусской науке: 105 лет со дня рождения С. Н. Иванова(недаступная спасылка) (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads