Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве

From Wikipedia, the free encyclopedia

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробствеmap
Remove ads

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размешчаны ў г. Жодзіна па вул. Ціміразева, 1.

Хуткія факты Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1927 г. у Менску як Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна[1], які аб’яднаў разрозненыя вопытныя станцыі, аддзелы і лабараторыі Беларусі. З 1932 года — Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР. У 1937—1956 гадах Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР.

У 1956—1989 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства. З 1964 г. у Жодзіна. У 1989—2003 гадах Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў. У 2003—2006 гадах Інстытут земляробства і селекцыі. З 2006 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.

Remove ads

Дзейнасць

Цэнтр займаецца комплекснай распрацоўкай пытанняў эканамічна эфектыўнай вытворчасці раслінаводчай прадукцыі пры выкананні патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя (экалагічных абмежаванняў); стварэннем высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканаленнем сістэмы насенняводства, забеспячэннем інтэнсіфікацыі галіны раслінаводства на аснове развіцця занальных сістэм земляробства, адаптаваных да канкрэтных глебава-кліматычных умоў, распрацоўкай высокаэфектыўных тэхналогій вырошчвання, прымянення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін і інш.

Remove ads

Структура

Падраздзяленні

  • Аддзел насенняводства і тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых раслін
  • Аддзел сістэм земляробства
  • Лабараторыя рэгуляцыі росту і развіцця раслін
  • Лабараторыя імунітэту
  • Лабараторыя трыцікале
  • Лабараторыя ячменю
  • Лабараторыя крупяных культур
  • Лабараторыя аўса
  • Аддзел зернебабовых культур
  • Аддзел алейных культур
  • Аддзел шматгадовай травы
  • Аддзел азімых збожжавых культур
  • Аддзел палявой кормавытворчасці
  • Аддзел генетычных рэсурсаў раслін
  • Аддзел біяхіміі і біятэхналогіі
  • Аддзел навуковых даследаванняў і інавацыйнай дзейнасці
  • Аспірантура
  • Савет па абароне дысертацый
  • Планава-вытворчы аддзел
  • Аддзел бухгалтарскага ўліку і кантролю
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту
  • Група па будаўніцтве
  • Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел
  • Вытворчы аддзел
  • Гаспадарчы аддзел

Дачынныя прадпрыествы

Падначаленыя ўстановы

Дырэктары

Remove ads

Генеральныя дырэктары

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads