Нагалаватка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нагалаватка[1] (Jurinēa) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Таксанамічную назву род атрымаў у гонар швейцарскага прафесара медыцыны і прыродазнаўца Луі Журына .
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Лісце простае, суцэльнае, перыстарассечанае або перыстараздзельнае.
Кошыкі шматкветкавыя, рэдка малакветкавыя, гамагамныя, адзінкавыя або сабраны ў агульныя шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя суквецці. Абгортка чашападобная, яйкападобная, зваротна-паўшарападобная, шарападобная, кубкавая або цыліндрычная, 3,5—40 мм у дыяметры; лісточкі травяністыя або скурыста-травяністыя, павуціністыя або голыя, чарапіцавыя або радзей роўнадоўгія. Кветаложа плоскае.
Кветкі трубчастыя, абодваполыя, гермафрадытныя, пладучыя. Вяночак бледна-ружовы, крэмавы, ружовы, пурпуровы або цёмна-пурпуровы, правільна ці ледзь коса пяцінадрэзаны, да аснавання звужаны, звычайна залозісты, не апушаны. Ніткі тычынак свабодныя, голыя; пылавікі голыя, злітаваныя, ля аснавання дзідападобныя, са шчацінкападобнымі прыдаткамі ля аснавання; надсувязнікі вузкадзідападобныя. Лычык двухрассечаны, ля аснавання з пучком кароткіх шчацінак, галіны лычыка дугападобна разбежныя; слупок голы.
Плод — зваротнапірамідальная або прадаўгаватая сямянка, чатырохгранная або сціснутая; чубок шматрадны, са шчацінкамі рознай даўжыні.
Remove ads
Распаўсюджанне
Віды роду сустракаюцца ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ва Усходняй Сібіры, у Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Таксанамія
Сінонімы
Віды
Род змяшчае больш за 200 відаў, некаторыя з іх:
- Jurinea akinfievii
- Jurinea alata
- Jurinea albicaulis
- Jurinea arachnoidea — Нагалаватка павуціністая
- Jurinea bellidioides
- Jurinea brachypappa
- Jurinea calcarea
- Jurinea coronopifolia
- Jurinea cretacea
- Jurinea creticola
- Jurinea cyanoides — Нагалаватка васількападобная
- Jurinea ewersmannii
- Jurinea galushkoi
- Jurinea iljinii
- Jurinea kirghisorum
- Jurinea ledebourii
- Jurinea longifolia
- Jurinea michelsonii
- Jurinea mollissima
- Jurinea moschus
- Jurinea multiflora
- Jurinea polyclonos
- Jurinea salicifolia
- Jurinea sosnowskyi
- Jurinea stoechadifolia
- Jurinea tenuiloba
- Jurinea woronowii
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads