Надзея Анатольеўна Лазарэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Анатольеўна Лазарэвіч (нар. 10 лістапада 1980, Мінская вобласць) — беларуская дзяржаўная служачая, старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (з 2025).
Першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2023—2025).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 10 лістапада 1980 года ў Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Падчас вучобы ва ўніверсітэце працавала бухгалтарам[1].
Працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, пазней — першым намеснікам генеральнага дырэктара холдынгу «Салеа» (Дзяржынск)[2].
З 13 лістапада 2018 года[3] па 10 лютага 2022 года[4] была генеральным дырэктарам «Бабруйскаграмаша».
З 10 лютага 2022 года[4] па сакавік 2023 года працавала намеснікам, з сакавіка 2023 года па кастрычнік 2025 года — першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
21 сакавіка 2023 года стала намесніцай старшыні Беларускага саюза жанчын[5]. У красавіку 2023 года абрана старшынёй Мінскай гарадской федэрацыі гандбола[6].
У кастрычніку 2025 года прызначана старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
Remove ads
Сям’я
Замужам, мае дачку Сафію (нар. 2010)[1].
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2021)[7].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads