Нямецкая мова
еўрапейская мова заходнегерманскай групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няме́цкая мова (ням. ⓘ, вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — індаеўрапейская мова, адносіцца да германскіх моў (заходняя група).


Афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга, Бельгіі і Еўрапейскага саюза.
Remove ads
Гісторыя нямецкай мовы
Мова, ад якой пайшлі ўсе германскія дыялекты, называецца прагерманскай. Гэта адно з адгалінаванняў праіндаеўрапейскай мовы. Яе прарадзіма — тэрыторыі паўднёвай Скандынавіі, Даніі і паўночнай Германіі, дзе пачалі гаварыць на прагерманскай мове каля 500—600 года да н. э[16].
У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксісу сярэдневерхненямецкай, а за ёю — ранненоваверхненямецкай мовы .
Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць новаверхненямецкай мовай . Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда , мовазнаўчыя працы Іагана Крыстафа Адэлунга , братоў Грым і Конрада Дудэна[17].
Сучасная літаратурная нямецкая мова ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія ), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць.
У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы , сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[17][18].
Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы)[19]. Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння[19][20]. Выдзяляюць наступныя ступені[18][21][22][23].
Мовы старажытных германцаў

Германскія плямёны, якія паявіліся ў VI—V стст. да н. э. у паўночнай частцы нізіны паміж Эльбай і Одэрам, у Ютландыі і на поўдні Скандынавіі, паходзілі ад індаеўрапейскіх народаў, якія перакачавалі ў Еўропу[27]. Іх мова, якая адасобілася ад іншых індаеўрапейскіх моў у выніку першага перамяшчэння зычных , стала асноваю моў германцаў[28]. На працягу некалькіх стагоддзяў на мовы германцаў аказвалі ўплыў мовы суседзяў (у асноўным — кельтаў, а пазней і рымлян)[29].
У многім развіццё мовы ў самым пачатку нашай эры звязана з міграцыямі носьбітаў племянных моў, а таксама з працэсамі паглынання невялікіх плямён большымі. Так утварыліся племянныя аб’яднанні франкаў, саксаў, цюрынгаў , алеманаў і бавараў, мовы якіх сталі асновай сучасных франкскіх, ніжнесаксонскіх , цюрынгскіх , алеманскіх і баварскіх дыялектаў. У V—IX стст. усе гэтыя плямёны былі аб’яднаны пад уладай Меравінгаў (паходы Хлодвіга), а пазней і Каралінгаў (заваяванні Карла Вялікага)[30]. Створаная Карлам імперыя, якая ахоплівала землі сучасных Францыі, Італіі і Германіі, у 843 годзе была падзелена яго сынамі на тры часткі, што садзейнічала аддзяленню кантынентальных германскіх народаў на ўсходнім баку Рэйна ад раманскіх народаў Галіі і Апенінскага паўвострава[31].
Старажытнаверхненямецкая мова
У VIII ст. у выніку другога перамяшчэння зычных пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой[32]. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай. У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад лініі maken/machen , франкі і саксы гаварылі на старажытнаніжненямецкай . У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у рыпуарскім і мозельска-франкскім дыялектах )[33].
Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам[34]. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях[35].
Нямецкая мова ў сярэднія вякі і новы час
Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова Deutsch утворана ад прыметніка diutisc (стар.-в.-ням.: diot, гоцк.: þiuda) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія[19][36]. У другой палавіне IX ст. у Отфрыда сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў Ноткера як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя[37].
У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных дыялектаў . Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння[38].

У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, якія паўсталі ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, ствараюць аснову нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.
У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, нямецкая літаратурная мова прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах дзяржаўнага кіравання і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаваліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты[39].
У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а ў 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць ранненоваверхненямецкай[40]. Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі[41].
Станаўленне новаверхненямецкай мовы
Вялікае значэнне для новаверхненямецкай мовы мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.
Складаннем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся І. К. Адэлунг (1781) і браты Грым (1852, завершаны ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнуты дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы»[42]. У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на Арфаграфічнай канферэнцыі 1901 года , але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў рэформу 1996 года .
Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як мова нацысцкай Германіі — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі[43]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў нямецкую мову ГДР пранікаюць словы з рускай мовы[44][45][46]. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні , што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання[47].
Сучасная рэформа правапісу

1 жніўня 1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі[48]. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні часу сутак , якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у складаназлучаным сказе са злучнікамі und ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.
Рэформа была ўспрынята неадназначна[49]. Незадоўга да намечанага заканчэння рэфармавання некалькі вядучых газет і часопісаў ФРГ (найперш тыя, што ўваходзяць у выдавецкі канцэрн Axel Springer SE) заявілі аб вяртанні да традыцыйных правіл. Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але скора вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадска-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel»[50]. Большасць нямецкіх пісьменнікаў і філолагаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правіла, аднак іх просьбы прыпыніць рэформу так і не былі выкананы. Другі варыянт рэформы 2005 года таксама не быў прыняты грамадскасцю.
З 1 жніўня 2006 года ў Германіі ўступіў у сілу трэці і канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі абавязковыя для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і для сістэмы адукацыі. Рэформа скасоўвае 87 з 212 правіл арфаграфіі, замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12.
Remove ads
Распаўсюджанасць нямецкай мовы
Нямецкая мова шырока распаўсюджана ва ўсім свеце як родная і як другая[51][52]. Акрамя асноўных трох нямецкамоўных краін Заходняй Еўропы, сярод якіх Германія, Швейцарыя і Аўстрыя, нямецкая мова ўжываецца ў іншых дзяржавах, трапляючы ў катэгорыю мясцовых моў меншасцей[53][54]. Так, нямецкая з’яўляецца роднай мовай ці мовай зносін для асоб нямецкага паходжання ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[55], для больш чым двух мільёнаў чалавек у ЗША, Канадзе і Бразіліі, шырока выкарыстоўваецца ў Аўстраліі і ў некаторых посткаланіяльных краінах Афрыкі[56]. Пры гэтым нямецкая мова з’яўляецца адною з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза[12], і многіх іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый .
У кожнай дзяржаве нямецкае мова валодае ўласнай спецыфікай ужывання (гл. раздзел Разнавіднасці мовы). У табліцы ніжэй прыведзены толькі некаторыя дзяржавы, дзе нямецкая мова з’яўляецца афіцыйнай ці адною з афіцыйных, шырока распаўсюджана як мова меншасцей ці мае адметнасці свайго гістарычнага развіцця. Даныя аб колькасці нямецкамоўных прыведзены па Ethnologue 2014 без уліку шэрагу дыялектаў.




Remove ads
Разнавіднасці мовы
Нямецкая мова плюрыцэнтрычная , неаднародная. Гэтая неаднароднасць праяўляецца ў адрозненнях, характэрных для тых ці іншых груп носьбітаў мовы. Даследаванні мовазнаўцаў XVIII—XIX ст. стварылі падмурак для развіцця нямецкай дыялекталогіі, якая ўжо к пачатку XX ст. дазволіла скласці поўнае ўяўленне аб дыялектах заходнегерманскага кантынуума[90]. Наддыялектнымі формамі з’яўляюцца нацыянальныя варыянты, якімі карыстаюцца носьбіты нямецкай мовы ў Германіі (уласна, літаратурная нямецкая мова), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт ) і Швейцарыі (швейцарскі варыянт )[91]. Разам з гэтым узнікалі і развіваліся першыя кантактныя мовы на нямецкай аснове, даследаванні якіх былі праведзены значна пазней. Сфарміраваныя ў выніку пранікнення іншамоўных запазычанняў разнавіднасці ўзнікаюць і развіваюцца да канца XX — пачатку XXI ст. (напрыклад, белгранадойч ), некаторыя ж — поўнасцю знікаюць пад уздзеяннем мясцовых моў ці ў выніку наўмыснай поўнай асіміляцыі (бароссадойч у Аўстраліі).
Дыялекты




Усе нямецкія дыялекты ўваходзяць у заходнегерманскі дыялектны кантынуум , у які таксама ўваходзіць і нідэрландская мова. На тэрыторыі сучасных Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Італіі і Нідэрландаў выдзяляюць тры вялікія групы дыялектаў: ніжненямецкую (Niederdeutsch), сярэдненямецкую (Mitteldeutsch) і паўднёванямецкую (Oberdeutsch), прычым апошнія дзве групы прынята разглядаць у складзе верхненямецкіх дыялектаў (Hochdeutsch)[18]. Граніца паміж ніжне- і верхненямецкімі дыялектамі называецца лініяй Бенрата[92]. Асобныя дыялекты і нацыянальныя варыянты, якія ўваходзяць у кожную з гэтых груп, маюць акрамя геаграфічных таксама выразныя моўныя адрозненні, узніклыя з часам пад уплывам культурных, геаграфічных і гістарычных фактараў[93]. Так, свае асаблівасці ў фанетыцы і лексіцы маюць аўстрыйскі і швейцарскі варыянты, для якіх характэрны іншая артыкуляцыя пачатковых p-, t-, k-, ужыванне ў маўленні іншамоўных слоў, аўстрыцызмаў і гельвецызмаў і іншыя асаблівасці, не характэрныя для літаратурнай нямецкай мовы . З’яўляючыся наддыялектнымі формамі, яны тым не менш не могуць разглядацца ў адрыве ад дыялектаў — баварскіх і алеманскіх , адпаведна.
Ніжненямецкія дыялекты
Ніжненямецкая група дыялектаў (Niederdeutsch, Plattdeutsch) распаўсюджана на поўначы Германіі і ва ўсходняй частцы Нідэрландаў. Ніжнефранкскія дыялекты на тэрыторыі Нідэрландаў звычайна выдзяляюць як дыялекты нідэрландскай мовы[94], аднак іх гістарычная сувязь з нямецкай мовай не дазваляе разглядаць іх у адрыве ад яе[95]. У спісе прыведзены ўсе буйныя дыялекты гэтай групы без адрознення вобласці іх распаўсюджання. Ніжнесаксонскія, якія таксама называюцца заходненіжненямецкімі, і ўсходненіжненямецкія дыялекты аб’ядноўваць паняццем ніжненямецкая мова. Заходнія дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца ад усходніх перш за ўсё гістарычна складзенымі фанетычнымі нормамі і лексікай, бо дыялекты паўночна-ўсходняй Германіі ў сярэднія вякі былі пад уплывам славянскіх моў. Некаторыя дыялекты ўсходненіжненямецкай прасторы перасякаюцца з усходнесярэдненямецкімі дыялектамі[96]
- Ніжняфранкскі (Niederfränkisch)
- Галандскі (Holländisch)
- Брабанцкі (Brabantisch)
- Фламандскі (Flämisch)
- Лімбургскі (Limburgisch)
- Зеландскі (Seeländisch)
- Ніжнярэйнскі (Niederrheinisch)
- Ніжнесаксонскі (Niedersächsisch)
- Вестфальскі (Westfälisch)
- Остфальскі (Ostfälisch)
- Паўночнаніжнесаксонскі (Nordniedersächsisch)
- Усходненіжненямецкі (Ostniederdeutsch)
- Маркска-брандэнбургскі (Märkisch-Brandenburgisch)
- Мекленбургска-памеранскі (Mecklenburgisch-Vorpommersch)
- Ніжняпрускі (Niederpreußisch)
Сярэдненямецкія дыялекты
Сярэдненямецкая група дыялектаў (Mitteldeutsch) распаўсюджана ў сярэдняй частцы Германіі, прычым вобласць яе распаўсюджання ўяўляе сабой вузкую паласу, якая аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад паўднёванямецкіх. Сярэдненямецкія дыялекты, як і паўночная група, дзеляцца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю. Заходняя ў асноўным уключае франкскія дыялекты , якія працягваюцца да паўднёванямецкай прасторы, пераходзячы ў верхнефранкскія дыялекты . Ва ўсходняй частцы пераважаюць цюрынгска-верхнесаксонскія дыялекты , якія займаюць вялікія тэрыторыі на захад ад лужыцкай дыялектнай групы.
- Заходнесярэдненямецкі (Westmitteldeutsch)
- Рыпуарскі (Ripuarisch)
- Мозельска-франкскі (Moselfränkisch)
- Пфальцкі (Pfälzisch)
- Хесэнскі (Hessisch)
- Латарынгскі (Lothringisch)
- Усходнесярэдненямецкі (Ostmitteldeutsch)
- Цюрынгска-верхнесаксонскі (Thüringisch-Obersächsisch)
- Лужыцкі (Lausitzisch)
- Сілезскі (Schlesisch)
- Верхнепрускі (Hochpreußisch)
- Эрцгебіргскі (Erzgebirgisch)
Паўднёванямецкія дыялекты
Паўднёванямецкая група дыялектаў (Oberdeutsch) распаўсюджана ў паўднёвай частцы Германіі, у Швейцарыі і Аўстрыі. Паўночная частка паўднёванямецкай прасторы занята ўсходне- і паўднёвафранкскімі дыялектамі, якія ўваходзяць у буйную групу франкскіх дыялектаў, у якіх пазней адбылося другое перамяшчэнне[97]. Гэтая група працягваецца на паўночным захадзе да Нідэрландаў і Бельгіі. Адпаведна, заходнюю і ўсходнюю частку займаюць дзве найбуйнейшыя групы прасторы — алеманскія[98] і баварскія дыялекты[99].
- Верхнефранкскі (Oberfränkisch)
- Усходнефранкскі (Ostfränkisch)
- Паўднёвафранкскі (Südfränkisch)
- Алеманскі / Швейцарскі (Westoberdeutsch / Alemannisch im weiteren Sinne)
- Швабскі (Schwäbisch)
- Ніжнеалеманскі (Niederalemannisch)
- Верхнеалеманскі (Hochalemannisch)
- Горнаалеманскі (Höchstalemannisch)
- Баварскі (Ostoberdeutsch / Bairisch)
- Паўночнабаварскі (Nordbairisch)
- Сярэднебаварскі (Mittelbairisch)
- Паўднёвабаварскі (Südbairisch)
Нацыянальныя варыянты
Наддыялектныя формы — аўстрыйскі і швейцарскі варыянты нямецкай мовы — цесна звязаныя з дыялектамі, на тэрыторыі распаўсюджання якіх яны ўжываюцца. Так, аўстрыйскі варыянт адносяць да аўстра-баварскіх дыялектаў , а швейцарскі — адпаведна, да швейцарскага дыялекту[100]. Але ні той, ні другі нельга пераносіць выключна на дыялекты, бо абодва варыянты ўнармаваны і выкарыстоўваюцца на пісьме[101][102].
Аўстрыйскі і швейцарскі варыянты маюць уласныя адрозненні ад стандартнай нямецкай мовы, якія ўкосна адпавядаюць дыялектам гэтых рэгіёнаў і праяўляюць сябе ў першую чаргу ў зносінах з носьбітамі літаратурнай мовы[18]. У цэлым немцы свабодна разумеюць швейцарцаў і аўстрыйцаў, аднак у радзе выпадкаў фанетычныя і лексічныя асаблівасці гэтых варыянтаў не адпавядаюць літаратурнай норме, тым самым ствараючы бар’еры для міжнацыянальных зносін. Напрыклад, аўстрыйскія назвы месяцаў Jänner і Feber адрозніваюцца ад нямецкіх Januar і Februar, а некаторыя граматычныя канструкцыі гэтага варыянта (напрыклад, часавая форма прэтэрыта і ўсе часы кан'юнктыва ) носяць зусім іншую семантычную афарбоўку[103]. У швейцарскім варыянце, як і ў аўстрыйскім, таксама існуюць шматлікія лексічныя неадпаведнасці, якія складана ўспрымаюцца носьбітамі нямецкай мовы. Напрыклад, часта выкарыстоўваюцца словы французскага паходжання (Billett замест Fahrkarte, Velo замест Fahrrad, Poulet замест Hühnerfleisch). Акрамя гэтага, існуюць адрозненні ў маўленні, якія ствараюць дадатковыя складанасці для разумення мовы: адрозненні ў вымаўленні выбухных /p/, /t/, /k/ (аўстрыйскі варыянт) і спіранта /ç/, адсутнасць гартаннай змычкі (у швейцарскім варыянце)[104][105].
І аўстрыйскі, і швейцарскі варыянты шырока распаўсюджаны ў краінах свайго ўжывання. Нягледзячы на тое, што дзяржаўнай мовай з’яўляецца літаратурная нямецкая, статус гэтых варыянтаў намнога больш трывалы, бо аўстрыцызмы і гельвецызмы шырока ўжываюцца ў сродках масавай інфармацыі і ў гутарковым маўленні[18][106][107][108].
Remove ads
Нямецкае пісьменства

У нямецкім алфавіце выкарыстоўваецца 26 пар лацінскіх літар (малыя і вялікія)[109]; літары ўмлаўтных гукаў (ä, ö, ü), і лігатура ß (эсцэт) у склад алфавіта не ўваходзяць. Пры алфавітным упарадкаванні ä, ö, ü не адрозніваюцца ад a, o, u адпаведна, за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі ўмлаўтам, — у гэтым выпадку слова з умлаўтам ідзе пасля; ß выкарыстоўваецца пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў[110] і прыроўніваецца да спалучэння ss[111]. Аднак пры пералічванні нямецкіх літар літары ä, ö, ü прыводзяць не побач з адпаведнымі літарамі a, o і u, а ў канцы спіса[112]. У слоўніках нямецкія словы размяшчаюцца без уліку умлаўта.
Да лацініцы ў нямецкай мове для пісьма ўжываліся руны, якія пасля хрысціянізацыі германскіх зямель поўнасцю выйшлі з ужытку. Да пачатку XX ст. афіцыйна выкарыстоўваўся гатычны шрыфт (у тым ліку і ў слоўніках, выдадзеных у іншых краінах)[113]. Існавалі таксама асаблівы гатычны рукапісны шрыфт і фрактура (выкладаліся ў школах да 1941 года). Антыква выкарыстоўваецца спачатку неафіцыйна з XIX ст., а пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ўводзіцца афіцыйна. Пры нацыстах гатычны шрыфт быў вернуты і некаторы час ужываўся афіцыйна, але затым нацысцкая ж прапаганда пачала ганенні на гатычныя шрыфты, угледзеўшы ў іх рысы яўрэйскага квадратнага пісьма[114]. Цяпер яны выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах ці пры выданні кніг.
Remove ads
Лінгвістычная характарыстыка
Фанетыка і фаналогія
Нямецкая фанетыка і фаналогія — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі стандартных варыянтаў , у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства дыялектаў , кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці[115][116].
У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на нямецкую культуру ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем Прусіі і стварэннем пад яе эгідай аб’яднанай Германскай імперыі, з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.
Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (Deutschen Bühnenaussprache) Тэадора Зібса ў 1898 годзе. Сучасныя арфаэпічныя слоўнікі ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [r] ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы Конрада Дудэна, прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (Duden-Aussprachewörterbuch)[117], які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з’яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай заходняй культуры. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў нямецкіх школах і вышэйшых навучальных установах[118].
Сістэма галосных і зычных гукаў
Фанетыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі , 22 зычныя і 3 афрыкаты (гукаспалучэнні [kv] і [ks] часта разглядаюць у радзе афрыкат, аднак у МФА яны не ўлічваюцца)[119]. Акрамя стандартнага набору гукаў у нямецкай могуць выкарыстоўвацца таксама гукі [ʌ] (Dublin), [æ] (Canberra), [ə:] (New Jersey), [ɔ:] (Hall), [ɶ:] (Chef d'ɶuvre), [w] (Waterproof), [θ] (Commonwealth), [ð] (CiudadTrujillo), [ʤ] (Gin), якія ўжываюцца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.
У залежнасці ад становішча языка нямецкія галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга (i, e, ä, ö, ü) і задняга радоў (a, o, u). Яны бываюць доўгімі і кароткімі, прычым 8 галосных літар даюць 16 галосных гукаў[119]. Працягласць галосных звязваецца з якасцю склада, які яны ўтвараюць. У гэтых адносінах адрозніваюць адкрытыя (заканчваюцца на галосны ці складаюцца з аднаго галоснага) і закрытыя склад і (заканчваюцца на адну або некалькі зычных). Дыфтонгам называецца злітнае вымаўленне ў адным складзе двух галосных. У залежнасці ад удзелу голасу нямецкія зычныя падзяляюцца на глухія , звонкія (выбухныя і шчылінныя ) і санорныя (гучныя). Пад афрыкатамі разумеюць злітнае вымаўленне двух зычных.
Транскрыпцыйныя знакі
Традыцыйна ў нямецкай транскрыпцыі для вывучэння або чытання складаных слоў выкарыстоўваюць адмысловыя знакі, якія паказваюць на розныя асаблівасці вымаўлення[120]: [:] (працягласць), ['] (націск), [•] (паўпрацягласць), [’] (цвёрды прыступ галоснага ў пачатку слова). Так, напрыклад, слова Uhu мае транскрыпцыю ['’u: hu•]: відавочна, што слова чытаецца з прыступам на першым гуку, націск падае на першы склад, u — доўгі, канцавая галосная вымаўляецца паўдоўга, h — вымаўляецца (у адрозненне ад звычайнага ўжывання паміж двума галоснымі, як, напрыклад, у слове fliehen). У звычайных слоўніках, якія не прадугледжваюць раскрыцця фанетычных асаблівасцей слоў, знакі [’] і [•] апускаюцца.
Націск
Слоўны націск у нямецкай мове носіць фіксаваны характар і амаль не змяняе свайго становішча ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск падае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У сувязі з гэтым вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, miss-, ver-, zer-), якія іначай называюцца паўпрэфіксамі і прэфіксамі (націскальнасць з’яўляецца адной з прычын проціпастаўлення гэтых афіксаў). Большасць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, аднак існуе цэлая група націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et)[119]. У складаных словах націск бывае галоўным (звычайна падае на першы кампанент слова) і другарадным. Другарадны націск звычайна падае на другі кампанент (напрыклад, як у слове Zeít-verschiébung), аднак існуюць і выключэнні (напрыклад, як у слове Jáhr-húndert), а ў абрэвіятурах адносіцца да апошняй літары (die BRD [be:’ɛr’de:]).
Націск у сказе падае на якія-небудзь знамянальныя словы, г.зн. службовыя словы націску пазбаўленыя. Націск, рухі тону , тэмп і паўзы ў сукупнасці даюць інтанацыю . Галоўны націск ва ўсёй фразе называецца фразавым націскам , для якога характэрныя паніжэнні ці павышэнні тону: Was "machen Sie?. Лагічны націск паказвае на слова, якое той, хто гаворыць, хоча лагічна вылучыць: "Er kommt heute — Er "kommt heute.
Марфалогія
Па сваёй марфалагічнай структуры нямецкая мова з’яўляецца флектыўна-аналітычнаю. Флектыўнасць і аналітызм пераважаюць у мове і ўтвараюць дамінанту яе марфалагічнага строю[121].
- Флектыўнасць
Сінтэтычна спрагаецца дзеяслоў у нямецкай мове ў цяперашнім (Präsens ) і прошлым часе (Präteritum ); сінтэтычна скланяецца прыметнік, выступаючы ў атрыбутыўнай функцыі; субстантыўныя прыметнікі таксама маюць канчаткі і скланяюцца па склонах . Практычна ўсе займеннікі скланяюцца сінтэтычна, аднак сустракаюцца і суплетыўныя формы (асабліва ў асабовых займеннікаў ): ich — meiner — mir; er — ihm; wir — uns. Што да скланення назоўнікаў, то тут назіраецца даволі своеасаблівая карціна: назоўнікі, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага скланення (у нямецкай іх чатыры), скланяюцца альбо флектыўна-аналітычна, г.зн. па склонах змяняецца не толькі імя, але і артыкль (моцнае, слабае і змешанае скланенні), альбо толькі аналітычна, змяняецца толькі артыкль, імя ж застаецца ва ўсіх склонах нязменным (жаночае скланенне). З лічэбнікаў толькі парадкавыя змяняюцца па склонах і маюць тыя ж канчаткі, што і прыметнікі.
- Аналітызм
Аналітычна ўтвараюцца ў нямецкай мове:
- чатыры з шасці дзеяслоўных часавых форм як у абвесным , так і ва сувязным ладзе (кан’юнктыве) (Perfekt , Plusquamperfekt , Futurum I , Futurum II );
- усе часавыя формы залежнага стану ;
- умоўны лад (Konditionalis I і Konditionalis II);
- артыкль + назоўнік уяўляюць сабой таксама аналітычную з’яву, бо носьбітам семантыкі з’яўляецца імя, а выразнікам яго граматычных катэгорый (род, лік, склон, суаднесенасць-несуаднесенасць) артыкль.
- Інкарпарацыя
Інкарпарацыя хоць і не з’яўляецца дамінуючым марфалагічным тыпам нямецкай мовы, усё ж сустракаецца ў ёй вельмі часта. Прыкладамі інкарпарацыі ў нямецкай мове з’яўляюцца:
- усе складаныя словы: Damenschuhabsatz — абцас жаночных чаравікаў.
- зліццё прыназоўнікаў з артыклямі: im (in + dem), ins (in + das), zum (zu + dem), zur (zu + der), vom (von + dem), am (an + dem), ums (um + das) і так далей.
- інтэрпазіцыя часціцы zu паміж прыстаўкай і коранем дзеяслова: Wir haben keine Zeit, unsere Freunde anzurufen.
- Аглютынацыя
Аглютынацыя сустракаецца ў нямецкай мове даволі рэдка. Прыклад аглютынацыі: der Bär — die Bärin — die Bärinnen. Суфікс -in (-inn) перадае толькі жаночы род , а суфікс -en — толькі множны лік .
Артыкль
Артыкль у нямецкай мове — гэта службовае слова, якое ўказвае на род, лік і склон назоўніка (таму яго яшчэ называюць родавым словам)[122]. Адрозніваюць пэўныя (der, die, das, die) і няпэўныя артыклі (ein, eine, ein, множнага ліку ў няпэўнага артыкля няма). Яны могуць скланяцца як указальныя (dieser, jener), прыналежныя (mein, dein, sein), пытальныя (welcher?, was für ein…?) і няпэўныя (jeder, mancher) займеннікі, адмоўны займеннік kein, а таксама займеннікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (alle, viele, einige, mehrere)[123].
Няпэўны артыкль часцей за ўсё стаіць перад назоўнікамі, якія ўпамінаюцца ўпершыню ці мала вядомыя. Пэўны артыкль ужываецца, калі прадмет ужо ўпамінаўся, а таксама пры наяўнасці азначэння (назоўнік у форме роднага склону, парадкавы лічэбнік , прыметнік у Superlativ). Артыкль можа быць апушчаны ў выпадках, калі перад назоўнікам стаіць займеннік ці колькасны лічэбнік , калі назоўнік — назва краіны ці горада (ніякі род), абстрактнае паняцце, ці ён абазначае нейкае рэчыва ў невядомай колькасці.
Назоўнік
Нямецкія назоўнікі ў адзіночным ліку маюць чатыры тыпы скланення: моцнае для мужчынскага і ніякага роду, слабае — для мужчынскага роду, жаночае — для жаночага роду і змешанае — для некаторых назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду. Імёны ўласныя маюць канчатак -s толькі ў родным склоне[124].
Множны лік назоўнікі ўтвараюць па пяці тыпах (1 тып — суфікс -e; 2 тып — суфікс -(e)n (заўсёды без умлаўта); 3 тып — суфікс -er (па магчымасці з умлаўтам); 4 тып — без суфікса (з умлаўтам і без яго); 5 тып — суфікс -s (для скарочаных і складанаскарочаных слоў, а таксама запазычанняў ; без умлаўта)[125].
У множным ліку ўсе назоўнікі скланяюцца аднолькава. У давальным склоне к форме множнага ліку прыбаўляецца -n, калі гэта форма яшчэ не мае такога канчатка (ці канчатка -s) у назоўным склоне.
Прыметнік
Нямецкія прыметнікі змяняюцца толькі калі выступаюць як азначэнні да назоўнікаў. Яны маюць тры тыпы скланення[126]:
- слабае — прыметнік стаіць пасля пэўнага артыкля ці займеннікаў dieser, jener, jeder, welcher; ён набывае канчатак -en ва ўсіх склонах адзіночнага ліку, акрамя назоўнага; вінавальны склон для жаночага і ніякага роду маюць канчатак -e, а ў множным ліку ўсіх склонаў набывае -en;
- моцнае — мае месца, калі перад прыметнікам няма азначальніка, пэўнага артыкля, за выключэннем роднага склону мужчынскага і ніякага роду ў адзіночным ліку, дзе выкарыстоўваецца слабы канчатак -en;
- змешанае — прыметнік стаіць пасля няпэўнага артыкля, прыналежнага займенніка ці адмоўнага займенніка kein; моцныя канчаткі для назоўнага і вінавальнага склону, слабыя — для роднага і давальнага.
Нямецкія прыметнікі і прыслоўі могуць утвараць ступені параўнання. Усяго іх тры[127]:
- звычайная (Positiv) — звычайны прыметнік ці прыслоўе;
- вышэйшая, ці параўнальная (Komparativ) — да прыметніка ці прыслоўя далучаецца суфікс -er, каранёвыя галосныя a, o ці u могуць набываць умлаўт ;
- найвышэйшая (Superlativ) утвараецца пры дапамозе суфікса -(e)st і, як правіла, прадстаўлена ў некалькіх формах:
- у нескланяльнай форме з часціцай am і нязменным -(e)sten у якасці акалічнасці ці часткі выказніка: am schönsten;
- у скланяльнай форме з пэўным артыклем у якасці азначэння перад назоўнікам der/die/das -(e)ste: der/die/das interessanteste, … і
- у асаблівай форме ад некаторых прыметнікаў і прыслоўяў на -(e)ns: möglichst, schleunigst, … [128].
Некаторыя прыметнікі і прыслоўі не ўтвараюць ступені па агульных правілах: hoch — höher — höchste, gut — besser — beste і інш.
Займеннікі
Нямецкія займеннікі могуць замяняць назоўнікі там, дзе гэта неабходна. Да іх адносяцца асабовыя (ich, du, er, sie, es, wir, ihr, sie, Sie), пытальныя (wer?, was?), няпэўныя (man, etwas, jemand, alle, alles, viele, einige) і адмоўныя займеннікі (nichts, niemand), а таксама безасабовы займеннік es і займенныя прыслоўі[129]. Усе астатнія займеннікі суправаджаюць назоўнікі. Пытальныя і асабовыя займеннікі скланяюцца па трох склонах[130], бо формы роднага склону перайшлі ў разрад прыналежных.
Прыналежныя займеннікі адказваюць на пытанне wessen? (чый?, чыя?, чыё?, чые?). Яны адпавядаюць асабовым займеннікам у родным склоне: mein, dein, sein, ihr, sein, unser, ihr, sie, Sie. Кожны прыналежны займеннік дапасоўваецца ў родзе, ліку і склоне з назоўнікам, з якім ён звязаны. У адзіночным ліку ён скланяецца як няпэўны артыкль, а ў множным як пэўны[131].
Няпэўна-асабовы займеннік man ужываецца, калі асоба толькі маецца на ўвазе, ён не перакладаецца на беларускую мову. Уся канструкцыя перакладаецца як безасабовы сказ . Вельмі часта ён ужываецца з мадальнымі дзеясловамі (man kann, man darf і т. д.)[132]. Безасабовы займеннік es ужываецца як дзейнік у спалучэнні з безасабовым дзеясловам (Es regnet. Es ist Sonntag. Wie geht es Ihnen? Es ist etwas passiert?). Займенныя прыслоўі[133] служаць для абазначэння неадушаўлёных прадметаў. Яны бываюць указальнымі (утвараюцца з указальнага прыслоўя da і адпаведнага прыназоўніка: dabei, dafür, damit, darüber, dazu і інш.) і пытальнымі (пытальнае прыслоўе wo і прыназоўнік: wobei, wofür, womit, worüber, wozu). Пытанні аб адушаўлёных прадметах утвараюцца іначай. Для іх выкарыстоўваецца спалучэнне прыназоўніка і пытальнага займенніка wer у адпаведным склоне (Um wen geht es?).
Лічэбнік
Нямецкія лічэбнікі падзяляюць на колькасныя (eins, zwei, drei, vier, fünf, sechs і т. д.) і парадкавыя (erste, zweite, dritte, vierte, fünfte, sechste). Субстантывіраваныя лічэбнікі, якія выконваюць часта функцыю дзейніка , у якасці лічэбнікаў не заўсёды ўлічваюць.
Першыя адказваюць на пытанне «колькі?» і могуць быць простымі (1—12, 100, 1000), складанымі (13—19; утвараюцца ад адзінак і ліку zehn) і вытворнымі. Колькасныя лічэбнікі ад 20 да 99 ўтвараюцца спалучэннем у адно слова назвы лічэбніка першага парадку, злучніка und і лічэбніка другога парадку (напрыклад, 35 — fünfunddreißig, літаральна «пяць-і-трыццаць»)[134][135]. Утварэнне лічэбнікаў парадку соцень і тысяч адбываецца спалучэннем у адно слова колькасці тысяч, затым соцень, затым указання састаўной часткі лічэбніка, адпаведнага лічэбніку другога ці першага парадку. Лічэбнікі, пачынаючы з мільёна і больш, пішуцца асобна з указаннем іх колькасці ў пачатку састаўнога лічэбніка (напрыклад, 1 364 819 — eine Million dreihundertvierundsechzigtausendachthundertneunzehn)[136].
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанне «які? якая? якое?» і дзеляцца на наступныя групы:
- выключэнні: der/die/das erste (1.), dritte (3.), sieb(en)te (7.), achte (8.) [137];
- астатнія лічэбнікі да 19 (да адпаведнага колькаснага лічэбніка дадаюцца суфікс -t- і канчатак, напрыклад, der/die/das fünfte (5.)) і
- ад 20 і далей (да адпаведнага колькаснага лічэбніка дадаюцца суфікс -st- і канчатак; der/die/das einundzwanzigste (21.)).
Каб утварыць дроб, да колькаснага лічэбніка трэба дадаць суфікс -tel (1/4 — Viertel, 3/5 — drei Fünftel). Дзесятковы дроб чытаецца з коскай (0,348 — Null Komma dreihundertachtundvierzig)[138].
Прыназоўнік
Нямецкія прыназоўнікі ўжываюцца перад назоўнікамі і асабовымі займеннікамі , такім чынам вызначаючы іх склон . У сувязі з гэтым вылучаюць тры групы прыназоўнікаў, якія кіруюцца адпаведна давальным (mit, aus, nach, zu, bei, von, außer, seit, gegenüber, entgegen), вінавальным (für, gegen, durch, ohne, um, bis, entlang) ці родным склонам (während, trotz, wegen, (an)statt, unweit)[139].
Двайному кіраванню падпарадкоўваюцца прыназоўнікі in, an, auf, vor, hinter, über, unter, neben, zwischen, якія могуць выкарыстоўвацца з вінавальным і давальным склонамі. Пры гэтым прымаецца пад увагу, якое значэнне мае выказнік у сказе. напрыклад: Sie hängt ein Bild über die Couch (Akk.) — Das Bild hängt über der Couch (Dat.). У дадзеным выпадку важна, якое пытанне прымяняецца да прыназоўніка — wohin? ці wo?[132].
Дзеяслоў

Нямецкі дзеяслоў мае пяць асноўных катэгорый[140]: асоба (1-я, 2-я, 3-я), лік (адзіночны і множны ), час (прошлы , цяперашні і будучы ), стан (незалежны і залежны ) і лад (абвесны , загадны і умоўны ). Акрамя асабова-часавых форм у дзеяслова ёсць таксама неасабовыя формы: Infinitiv I , Infinitiv II[132], Partizip I і Partizip II[141]. У залежнасці ад асаблівасцей формаўтварэння адрозніваюць слабыя, моцныя і няправільныя дзеясловы[142]. У залежнасці ад кіравання адрозніваюць пераходныя , якія патрабуюць наяўнасці дапаўнення ў Akkusativ, і непераходныя дзеясловы, якія дапаўненняў не патрабуюць. Дзеясловы могуць быць зваротнымі (абазначаюць дзеянне, накіраванае на дзеючую асобу), а таксама мадальнымі (дзеясловы dürfen, können, mögen, müssen, sollen, wollen і дзеяслоў lassen, які часта да мадальных не адносяць)[143].
У нямецкай мове шэсць часоў :
- Präsens — просты цяперашні час, які ўтвараецца ад інфінітыўнага кораня дзеяслова з дапамогай асабовага канчатка. Напрыклад: Ich schreibe einen Brief[144].
- Präteritum — просты прошлы час, які складаецца з аднаго сэнсавага дзеяслова. Утвараецца ад асновы другой (прэтэрытнай) формы дзеяслова пры дапамозе асабовага канчатка. Напрыклад: Ich machte schon die Tür auf. Асабовыя канчаткі ў дзеясловаў у гэтым часе блізкія да Präsens, за выключэннем першай і трэцяй асобы адзіночнага ліку[145].
- Perfekt — складаны прошлы час. Складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Partizip II і дапаможнага дзеяслова haben ці sein у Präsens. Напрыклад: Ich habe die Geschichte erzählt; Ich bin zu schnell gefahren. Дапаможныя дзеясловы спрагаюцца, а іх выбар залежыць ад лексічнага значэння сэнсавага дзеяслова[146].
- Plusquamperfekt — складаны прошлы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Partizip II і дапаможнага дзеяслова haben ці sein ў форме Präteritum. Напрыклад: Er hatte den Regenschirm nicht genommen[147].
- Futur I — складаны будучы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і дапаможнага дзеяслова werden. Напрыклад: Ich werde um jeden Preis kommen[148].
- Futur II — складаны будучы час, які складаецца з сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv II і дапаможнага дзеяслова werden. Напрыклад: Morgen um neun Uhr abend werde ich gekommen sein[149].
Стан залежыць ад характару дзейніка . Ён можа быць незалежным (Aktiv — дзеянне зыходзіць ад дзейніка) і залежным (Passiv — дзеянне накіравана на сябе). У пасіўнага стану ёсць усе тыя ж часавыя формы, што і ў актыўнага. Усе яны ўтвараюцца па адной схеме. Präsens Passiv утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Präteritum Passiv — werden у Präteritum і Partizip II. Perfekt і Plusquamperfekt Passiv — werden у адпаведнай форме (асаблівая форма worden) і Partizip II. Futur Passiv — werden у Futur і Partizip II[140].
Статыў (пасіў стану, або кароткі пасіў) перадае ўжо не працэс дзеяння, а яго вынік. Ён утвараецца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова sein у адпаведнай форме і другога дзеепрыметніка пераходнага сэнсавага дзеяслова.
Сувязны лад (Konjunktiv — выражае жаданне ці магчымасць) мае тыя ж часавыя формы, што і абвесны (Indikativ)[150]. Präsens Konjunktiv утвараецца пры дапамозе інфінітыўнай асновы, суфікса -e і асабовага канчатка, але каранёвая галосная пры гэтым застаецца нязменнай. У 1-й і 3-й асобе адзіночнага ліку суфікс і асабовы канчатак зліваюцца, што не дапускае падваення зычнай. Формы Präteritum Konjunktiv слабых дзеясловаў супадаюць з формамі прэтэрыта абвеснага ладу. Формы прэтэрыта кан’юнктыва моцных дзеясловаў утвараюцца з асновы дзеяслова ў прэтэрыце абвеснага ладу з дапамогай суфікса -e і асабовых канчаткаў прэтэрыта. Каранёвыя галосныя a, o, u атрымліваюць умлаут . Існуе таксама цэлы рад дзеясловаў, Präteritum Konjunktiv якіх не падпарадкоўваецца агульным правілам: гэта няправільныя дзеясловы sein (wäre), tun (täte), gehen (ginge), stehen (stände); няправільныя дзеясловы haben (hätte), werden (würde), bringen (brächte); прэтэрыта-прэзэнсныя дзеясловы (акрамя sollen і wollen): dürfte, könnte, möchte, müsste, wüsste. Perfekt Konjunktiv утвараецца пры дапамозе дапаможных дзеясловаў haben ці sein, якія стаяць у Präsens Konjunktiv, і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Plusquamperfekt Konjunktiv утвараецца з дапамогай тых жа дапаможных дзеясловаў у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Partizip II. Futurum I і Futurum II Konjunktiv утвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präsens Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II адпаведна. Акрамя гэтых форм ёсць яшчэ дзве, аналагаў якім няма ў беларускай мове. Гэта Konditionalis I і Konditionalis II. Яны ўтвараюцца пры дапамозе дапаможнага дзеяслова werden у Präteritum Konjunktiv і сэнсавага дзеяслова ў Infinitiv I і Infinitiv II.
Загадны лад (Imperativ) мае чатыры формы: 2-ая асоба адзіночнага ліку (arbeite, nimm), 1-ая асоба множнага ліку (arbeiten wir / wollen wir arbeiten, nehmen wir / wollen wir nehmen), 2-ая асоба множнага ліку (arbeitet, nehmt) і ветлівая форма (arbeiten Sie, nehmen Sie). Таксама загадны лад можна ўтварыць інфінітывам ( Nicht aus dem Fenster lehnen! ) або другім дзеепрыметнікам ( Hiergeblieben! ). Пабуджальнасць у нямецкім могуць выражаць некаторыя граматычныя канструкцыі (напрыклад, haben / sein + zu + Infinitiv, мадальны дзеяслоў + Infinitiv).
Інфінітыў (Infinitiv) і дзеепрыметнік (Partizip) удзельнічаюць ва ўтварэнні розных граматычных канструкцый і часавых форм.
Інфінітыў утварае інфінітыўныя групы і канструкцыі з прыназоўнікам zu (інфінітыўныя групы тыпу um zu, ohne zu, (an) statt zu; канструкцыя haben/sein + zu + Infinitiv)[151] і без яго (з мадальнымі дзеясловамі, дзеясловамі руху і іншымі дзеясловамі-выключэннямі). Інфінітыў выконвае розныя сінтаксічныя ролі: дзейнік (Es ist eine Vergnügen, zu reiten), выказнік (Vielleicht haben Sie die Absicht, auch unsere Vororte mit ihren schönen Palästen und Parks zu besuchen), дапаўненне (Marion war von Herzen froh (darüber), in diesem schrecklichen halbzerstörten Haus nicht allein zu sein) і акалічнасць (Er fährt nach Moskau, um seine Eltern zu besuchen).
Нямецкі дзеепрыметнік бывае двух відаў: Partizip I (аснова дзеяслова ў Präsens і суфікс -(e)nd) і Partizip II (аснова дзеяслова, прыстаўка ge- і суфікс -(e)t (для слабых дзеясловаў) ці -en (для моцных дзеясловаў))[152]. Першы дзеепрыметнік часта выступае ў ролі азначэння да назоўніка (Das zu lesende Buch) і акалічнасці (Aus dem Kino zurückgehend, besprachen die Leute den Film). Другі дзеепрыметнік ужываецца пры ўтварэнні складаных часавых форм Perfekt і Plusquamperfekt (Mein Freund hat das Institut absolviert)[153], ва ўсіх часавых формах пасіўнага стану (Der Text wird/wurde nacherzählt, nachdem er zweimal vorgelesen worden ist/worden war) і як азначэнне да назоўніка ў дзеепрыметных групах (Die von mir gekaufte Zeitung liegt auf dem Tisch).
Сінтаксіс
Сінтаксіс нямецкай мовы развіваўся на працягу ўсяе гісторыі існавання мовы , аднак канчатковае нармаванне адбывалася толькі ў XIX—XX стагоддзях. Пунктуацыя нямецкай мовы сярэдневякоўя і новага часу выключала вялікую колькасць знакаў прыпынку, таму сказы былі простымі, аднак са з’яўленнем коскі ў ранненоваверхненямецкім перыядзе адбыўся вялікі рывок у развіцці нямецкага сказа, што вызначыла яго сённяшнюю структуру[154].
Нямецкія сказы бываюць простымі і складанымі . Просты сказ звычайна складаецца з двух слоў — дзейніка і выказніка (неразвіты сказ), аднак можа ўключаць і даданыя члены сказа (развіты сказ). Складаныя сказы складаюцца з двух або некалькіх простых сказаў. Адпаведна, яны бываюць складаназлучанымі (бяззлучнікавыя і злучнікавыя), якія складаюцца з двух незалежных сказаў, і складаназалежныя , якія складаюцца з галоўнага і аднаго ці некалькіх даданых сказаў[155].
Сувязь у складаназлучаным сказе ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных злучнікаў und, aber, oder, denn, deshalb, darum, doch, dann, so, also, а таксама пры дапамозе парных злучнікаў bald… bald, nicht nur… sondern auch, sowohl… als auch, entweder… oder. Даданы сказ у складзе складаназалежнага ўводзіцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў (dass, wenn, als, weil), адносных займеннікаў (der, die, das, die), пытальных займеннікаў (wer, was, welcher), прыслоўяў (wo, wann), пытальных займенных прыслоўяў (woran, wovon, woruber) і інш. Іх выбар залежыць ад віду даданага сказа. Гэтыя сказы бываюць: дапаўняльнымі, азначальнымі, акалічнаснымі (месца, часу, спосабу дзеяння, параўнання, ступені, выніку, прычыны, мэты, умовы і ўступкі) і далучальнымі[156].
Парадак слоў у нямецкім сказе напрамую залежыць ад яго характару. У простым апавядальным сказе адрозніваюць прамы і адваротны парадак слоў. У першым выпадку маецца на ўвазе, што ўсе члены сказа займаюць толькі свае выразна ўстаноўленыя пазіцыі: спачатку дзейнік, затым выказнік і даданыя члены сказа[157]. Напрыклад, Der Lehrer kommt bald. Пры адваротным парадку слоў адбываецца інверсія: Bald kommt der Lehrer. Пры састаўным або складаным выказніку зменная частка становіцца на сваё месца, а нязменная ідзе ў канец: Ich stimme zu.
У пытальным сказе без пытальнага слова выказнік становіцца на першае месца ў сказе: Hat er das gemacht?. У пытальным сказе з пытальным словам (wer?, was?, wann?, wo?, wohin?, woher?, wie?, warum?, wozu? і інш.) на першым месцы стаіць само пытальнае слова, а выказнік ідзе за ім: Was hat er gemacht?[158].
У адмоўных сказах часцей за ўсё сустракаецца адмоўная часціца nicht, якая звычайна выкарыстоўваецца перад адмаўляемым словам: Nicht alle verstehen das. Аднак калі адмаўляецца выказнік, то часціца ставіцца ў канец сказа перад нязменнай часткай: Das weiß ich nicht. Калі адмаўляецца назоўнік, то перад ім ставіцца адмоўны займеннік kein, які замяшчае няпэўны артыкль і ўзгадняецца з назоўнікам у родзе, ліку і склоне: Ich habe keine Zeit. Двайнога адмаўлення ў нямецкай мове няма, г.зн. канструкцыі «нічога / ніколі не …» перадаюцца толькі адным адмаўленнем (у дадзеным выпадку словамі nichts ці niemand)[159].
Словаўтварэнне
Словаўтварэнне нямецкай мовы атрымала вельмі добрае развіццё. Багацце элементаў слоў, як уласна нямецкіх, так і запазычаных , дазваляе «збіраць» самыя розныя словы. У 1999 годзе парламент нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія разгледзеў праект закона пад назвай «Rinderkennzeichnungs- und Rindfleischetikettierungsüberwachungsaufgabenübertragungsgesetz» («Закон аб перадачы абавязкаў кантролю маркіроўкі ялавічыны»). Гэтае слова афіцыйна з’яўляецца самым доўгім у нямецкай мове (63 літары, 7 частак). У Сеціве прыводзяцца спасылкі на слова з 79 літар — «Donaudampfschiffahrtselektrizitätenhauptbetriebswerkbauunterbeamtengesellschaft» («Таварыства служачых малодшага звяна органа па наглядзе за будаўніцтвам пры галоўным упраўленні электрычнага абслугоўвання дунайскага параходства»)[160]. Апошняе па новых правілах прыбаўляе яшчэ адну літару (…schifffahrt…). Падобных складаных слоў у нямецкай мове вельмі шмат[161].
Месца нямецкага словаўтварэння ў сістэме мовы да гэтага часу да канца не вызначана. Звычайна яно разглядаецца ў рамках лексікалогіі[162] ці граматыкі, аднак, будучы звязаным і з граматыкай, і з лексікай, словаўтварэнне валодае ўласнымі, толькі яму ўласцівымі рысамі[163]. Словаўтварэнне можа разглядацца як з дыяхроннага , так і з сінхроннага погляда. Гэта важна для разумення гістарычнага развіцця словаўтваральнай формы, выразнага размежавання словаўтваральных працэсаў і сучаснай структуры слова. З сінхраніяй і дыяхраніяй перакрыжоўваюцца працэсуальны і статыстычны аспекты (словаўтварэнне ў руху і статыцы).
Мінімальная адзінка слова называецца марфемай. У сваю чаргу марфемы могуць быць граматычнымі і лексічнымі. Словаўтваральны аналіз слова можа быць марфемным (дзяленне на самыя дробныя значныя адзінкі: be-auf-trag-en) і па «непасрэдна-складніках» ( Erfrischung → erfrischen + -ung → er- + frisch ). Нямецкае словаўтварэнне вылучае простыя, вытворныя і складаныя словы. Словаўтваральныя мадэлі ўяўляюць сабой класіфікацыю гэтых слоў і ўключаюць восем узроўняў: мадэль каранёвых слоў, мадэль бязафікснага словаўтварэння, прэфіксальная, суфіксальная мадэлі, мадэль прэфіксальна-суфіксальнага словаўтварэння, мадэль асноў з паўпрэфіксамі і паўсуфіксамі і азначальнае словаскладанне[164]. Гл. таксама: Афіксы ў нямецкай мове.
Лексіка
Да спрадвечных слоў нямецкай мовы адносяцца лексемы , якія ў тым ці іншым выглядзе сустракаліся яшчэ ў прагерманскай мове, з розных дыялектаў якой узніклі сучасныя германскія мовы, у тым ліку і літаратурная нямецкая[165]. Большая частка гэтых слоў была атрымана ў спадчыну прагерманскай мовай, у сваю чаргу, з праіндаеўрапейскай мовы. Да іх адносяцца, напрыклад: займеннікі ich (прагерм. *ek), du (*þū), mein (*mīnaz) і т. д.; лічэбнікі ein (прагерм. *ainaz), zwei (*twai), hundert (*hundaradą) і т. д.; назоўнікі Vieh (прагерм. *fehu), Haus (*hūsą), Feuer (*fōr) і інш.; такія дзеясловы як gehen (прагерм. *gāną), stehen (*stāną), sehen (*sehwaną) і інш.[166]
Запазычаныя словы пранікалі ў нямецкую мову, як правіла, з іншых індаеўрапейскіх моў, што тлумачыцца гістарычнымі культурнымі, палітычнымі і эканамічнымі сувязямі Германіі з суседнімі тэрыторыямі[167][168]. Разам з індаеўрапейскімі запазычаннямі ў нямецкай прысутнічае культурная лексіка з неіндаеўрапейскіх моў[169][170].
Запазычаныя словы могуць часткова захоўваць свае першапачатковыя вымаўленне і арфаграфію. Прыкладамі запазычанняў з лацінскай мовы з’яўляюцца: Koch (лац.: coquus), Wein (vīnum), Straße (strāta), Prozess (processus), schreiben (scrībere) і інш.[171] Са старажытнагрэчаскай былі запазычаныя словы, звязаныя з навукай, рэлігіяй, міфалогіяй і грамадска-палітычным ладам: Meter (ст.-грэч. μέτρον), Elektron (ήλεκτρον), Mathematik (μαθηματική), Historie (ἱστορία), Theologie (θεολογία), Liturgie (λειτουργία), Mythos (μῦθος), Thron (θρόνος), Demokratie (δημοκρατία) і інш. Словы лацінскага і грэчаскага паходжання, а таксама часткі вытворных слоў узнікалі ў нямецкай на працягу ўсяе яе наступнай гісторыі цераз іншыя мовы[172].
З італьянскай мовы прыйшлі эканамічныя тэрміны і словы, звязаныя з мастацтвам: Bank (італ.: banca), Bankrott (banca rotta), Bilanz (bilancia), Risiko (risico, risco), Kapital (capitale), Arie (aria), Oper (opera), Sinfonie (sinfonia)[173]. З французскай паходзяць словы, звязаныя з модай і бытам: Figur (фр.: figure), Garderobe (garde-robe), Toilette (toilette), Friseur (friser)[174][175]. З англійскай мовы ў нямецкую была запазычана вялікая колькасць слоў (англіцызмаў і амерыканізмаў ), звязаных з тэхналогіямі, СМІ, а таксама маладзёжнай культурай: E-Mail (англ.: e-mail), Show (show), Keyboard (keyboard), Ticket (ticket), T-Shirt (T-shirt), Party (party), Date (date), Baby (baby), Story (story)[176][177][178][179].
Вялікі ўплыў аказала арабская мова, з якой былі ўзятыя словы: Matratze (араб. مطرح), Elixir (الإكسير), Arsenal (دار الصناعة), Ziffer (صفر) і іншыя[180][181]. У нямецкай таксама прысутнічаюць шматлікія гебраізмы — запазычанні з іўрыта і ідыша: betucht (іўр.: בָּטַח), koscher (ככּשר), dufte (טוֹב), mauscheln (מֹשֶׁה ці מָשָׁל), zocken (צחוק), Chuzpe (חֻצְפָּה), Schlamassel (ідыш: שלימזל)[182][183].
Асобную катэгорыю складаюць словы, якія складаюць нацыянальную культурную лексіку. Напрыклад, з кітайскай словы Feng Shui (кіт.: 風水), Mahjong (麻將), Kungfu (功夫), Ketchup (茄汁), Tee (茶)[184]. З японскай: Kamikaze (яп.: 神風), Ninja (忍者), Aikido (合気道), Origami (折り紙), Karaoke (カラオケ), Tsunami (津波)[185]. З рускай[186]: Sputnik (спадарожнік), Sowjet (савет), Pogrom (пагром), Datsche (дача), Kosaken (казак) і іншыя[187].
У розны час нямецкая мова запазычала таксама з суседніх германскіх, славянскіх, раманскіх моў, а таксама (пры дапамозе) цюркскіх, фіна-ўгорскіх, індыйскіх , іранскіх[188], палінезійскіх , афрыканскіх і іншых моў[167][174][189].
Remove ads
Гл. таксама
- Германскія мовы
- Гісторыя нямецкай мовы
- Распаўсюджанне нямецкай мовы ў свеце
- Нацыянальныя варыянты нямецкай мовы
- Дыялекты нямецкай мовы
- Нямецкі алфавіт
- Граматыка нямецкай мовы
- Фанетыка нямецкай мовы
- Шматмоўны корпус Tatoeba
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads