Нармандская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нармандская мова — адна з ойльскіх раманскіх моў. Таксама для абазначэння гэтай мовы выкарыстоўваецца тэрмін нармандска-французская мова, аднак гэтым тэрмінам таксама абагульнена завуць англа-нармандскую і французскую законную мову, якая раней ужывалася ў юрыдычнай практыцы ў Вялікабрытаніі[1]. Ужываецца ў Францыі ш Нармандыі і на Нармандскіх астравах, якія належаць Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Нармандская мова, Саманазва ...
Remove ads

Геаграфічнае распаўсюджванне

Thumb
Арэал мовы

Нармандская мова з’яўляецца гутарковай мовай у Нармандыі, аднак статусу афіцыйнай мовы яна не мае, але класіфікуецца як рэгіянальная мова.

На Нармандскіх астравах нармандская мова распаўсюджаны раздробнена, аднак яна не з’яўляецца ізаляванай. У рамках Брытана-Ірландскага Савета, Брытанскім і Ірландскім урадамі на астравах Джэрсі рэгіянальным прызнаны джэрсійскі дыялект, на востраве Гернсі — гернсійскі дыялект, і саркскі дыялект на востраве Сарк.

Саркскі дыялект з’яўляецца перайначаным джэрсійскім дыялектам, што ўжываўся каланістамі з Джэрсі, якія пасяліліся на незаселеным востраве ў XVI стагоддзі.

Апошнія носьбіты олдэрнійскага дыялекту, для якіх ён быў родным, сканалі ў XX стагоддзі, аднак некаторыя жыхары Олдэрні дагэтуль размаўляюць на гэтым дыялекце. Хермскі дыялект, які быў распаўсюджаны на востраве Херм, таксама вымер, аднак дата яго знікнення невядома.

Ізаглоса, названая лініяй Жарэ, падзяляе паўночныя і паўднёвыя дыялекты нармандскай мовы (лінія, якая праходзіць ад Гранвіля на беразе Ла-Манша да бельгійскай межы). Існуюць таксама адрозненні паміж заходнімі і ўсходнімі дыялектамі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads