Нар-Дос

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нар-Дос
Remove ads

Нар-Дос (арм.: Նար-Դոս, сапр. Мікаэл Захаравіч Аванісян; 13 сакавіка 1866, Тыфліс — 13 ліпеня 1933) — армянскі пісьменнік. Народны пісьменнік Арменіі (1927). Народны пісьменнік Грузіі (1927).

Хуткія факты Нар-Дос, Асабістыя звесткі ...

Жыў у Грузіі. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалаіічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Бяз вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагаатызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сацыяльных праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сацыяльнага асяроддзя.

Remove ads

Зноскі

  1. Armenian Soviet Encyclopedia, vol. 8 — Т. 8. — С. 202–203.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2657718'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124737635'></a>
  2. Нар-Дос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads