Насток
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Насток (Nostoc) — род сіне-зялёных водарасцей сямейства настокавых (Nostocaceae).
Remove ads
Апісанне
Калоніі — шарападобныя (дыяметрам да 5 см), коркападобныя або ніткападобна-кусцістыя ў выглядзе дзярнінак. Размнажэнне абрыўкамі нітак і спорамі. Здольныя да азотфіксацыі.
Пашырэнне
Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсіх кліматычных зонах. Жывуць у прэсных вадаёмах, на глебе, у каранёвых патаўшчэннях некаторых вышэйшых раслін, напрыклад, канюшыны (Trifolium), сагаўнікаў (Cycadales), кампанент лішайнікаў — сямейства калемавых (Collemataceae). На Беларусі 7 відаў: насток балотны (Nostoc paludosum), насток Кільмана (Nostoc kilmani), насток кропкападобны (Nostoc punctiforme), насток Лінка (Nostoc linckia), насток мікраскапічны (Nostoc microscopicum), насток слівападобны (Nostoc pruniforme), насток слізісты.
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Ва Усходняй Азіі спажываюць у ежу.
Літаратура
- Міхеева Т. Насток // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads