Наталля Мікалаеўна Дашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Мікалаеўна Дашкевіч, па нараджэнні Казун (нар. 2 ліпеня 1988, Гродна, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі.

Хуткія факты Наталля Мікалаеўна Дашкевіч, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна[3]. Першыя трэнеры — Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк і Вікторыя Уладзіміраўна Дацун[4].

Большую частку сваёй прафесійнай кар’еры правяла ў Гродне, гуляючы за ЖБК «Алімпія». Таксама яна выступала за сыктыўкарскую «Ніку»[5] і «БДУ-Цмокі». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з растоўскім баскетбольным клубам «Перасвет-ПФУ»[6].

Выступала за зборную U-16 (2004), U-18 (2006) і U-20 (2008)[7].

У складзе жаночай зборнай Беларусі стала пераможцай Кубка Халіпскага-2017[8][9], у складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[10].

Remove ads

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

  1. Natallia Dashkevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Наталья Козун(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads