Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя вучэльні бярэ свой пачатак ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930-1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.
У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб'ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута - у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым жа годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб'яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956-1962 гадах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Remove ads
Структура
Вучэбна-навуковыя інстытуты
- Інстытут энергетыкі, аўтаматыкі і энергазберажэння
 - Інстытут лясной і садова-паркавай гаспадаркі
 - Інстытут бесперапыннай адукацыі і турызму
 
Факультэты
- Аграбіялагічны факультэт
 - Гуманітарна-педагагічны факультэт
 - Механіка-тэхналагічны факультэт
 - Факультэт абароны раслін, біятэхналогій і экалогіі
 - Факультэт аграрнага менеджменту
 - Факультэт ветэрынарнай медыцыны
 - Факультэт жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў
 - Факультэт землеўпарадкавання
 - Факультэт інфармацыйных тэхналогій
 - Факультэт канструявання і дызайну
 - Факультэт харчовых тэхналогій і кіравання якасцю прадукцыі АПК
 - Эканамічны факультэт
 - Юрыдычны факультэт
 
Рэгіянальныя падраздзяленні
- Бахчысарайскі каледж будаўніцтва, архітэктуры і дызайну
 - Беражанскі агратэхнічны інстытут
 - Беражанскі агратэхнічны каледж
 - Бабровіцкі каледж эканомікі і менеджменту імя А. Майнавой
 - Боярскі каледж экалогіі і прыродных рэсурсаў
 - Залішчыцкі аграрны каледж імя Э. Храплівага
 - Ірпінскі эканамічны каледж
 - Крымскі аграпрамысловы каледж
 - Крымскі тэхнікум гідрамеліярацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі
 - Мукачаўскі аграрны каледж
 - Немешаеўскі агратэхнічны каледж
 - Нежынскі агратэхнічны інстытут
 - Нежынскі агратэхнічны каледж
 - Прыбярэжненскі аграрны каледж
 - Ровенскі каледж
 
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
