Нача (прыток Бярэзіны)
рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва Нача паходзіць ад старабеларускага тэрміна нача, які азначае «пачатак», «новае ворыва», «расчышчанае ад лесу месца»[1][2][3].
На думку А. Вананаса, гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera. Паходжанне кораня not- няяснае. Ён супастаўляе яго з лац. natō, -āre «плысці, цячы», гр. νοτιος, νοτερος «мокры, сыры», дак. net- «цячы», ст.-інд. snáti, snāyatē «купае(цца)», дак. Νετιν-δαυα, ст.-сакс. nat «мокры, сыры», гот. natjan «мачыць»[4].
Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, прыпяцкай Лані, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы.
Remove ads
Водаапісанне
Даўжыня 17,5 км[5]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).
Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads