Неба над Берлінам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Неба над Берлінам
Remove ads

«Не́ба над Берлі́нам» (ням.: Der Himmel über Berlin) — французска-нямецкі мастацкі фільм 1987 года, пастаўлены Вімам Вендэрсам[14]. Адна з найбольш вядомых прац рэжысёра.

Хуткія факты Неба над Берлінам, Жанры ...

Прэм’ера карціны адбылася 17 мая 1987 года[15] ў межах конкурснай праграмы 40-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена Прыза за найлепшую рэжысуру[en][16].

У заключных тытрах фільма ўказана, што ён «прысвячаецца ўсім былым анёлам, але асабліва Ясудзіро, Франсуа і Андрэю». Гаворка ідзе пра кінарэжысёраў Ясудзіро Одзу, Франсуа Труфо і Андрэя Таркоўскага.

Remove ads

Сюжэт

Два анёлы — Даміэль і Касіэль, адны з многіх такіх жа, як яны — чытаюць патаемныя думкі людзей, атрымліваюць асалоду ад сваёй свабоды і адначасова трохі зайздросцяць смяротным, бо самі яны асуджаны на несмяротнасць. У свеце анёлаў няма часу і няма фізічных адчуванняў, а ёсць толькі дух і думка. Пакахаўшы цыркавую акрабатку Марыён, Даміэль выбірае нявечную зямную любоў і жыццё, з усімі слабасцямі і недасканаласцю.

Remove ads

Акцёрскі склад

   Бруна Ганц      Даміэль
   Ота Зандэр      Касіэль
   Сольвейг Домарцін      Марыён, цыркавая гімнастка
   Курт Буа      Гамер, стары пісьменнік
   Пітэр Фальк      Пітэр Фальк, анёл, які спусціўся з нябёс
   Ханс Марцін Сцір      канаючы чалавек
   Эльмар Вільмс      журботны чалавек у метро
   Зігурд Рахман      самагубца
   Беатрыс Маноўскі      прастытутка
   Т’еры Нуар      мастак ля Берлінскай сцяны
Remove ads

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[17].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 14 намінацыямі[16].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads