Негніючнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Негніючнік, Жывунец[1] (Marasmius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Marasmiaceae. Налічвае каля 25 відаў[2].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Пладовае цела — шапка на ножцы. грыбы пераважна дробныя, пры адміранні высыхаюць. Шапкі маюць розную форму, маюць цемнаватую афарбоўку, зрэдку светлыя. Пласцінкі прырослыя, рэдкія. Ножка цыліндрычнай формы, жорсткая. Мякаць шапак тонкая і шчыльная. Споры гладкія і бясколерныя. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні.
Здольныя раскладаць устойлівыя складнікі ападу лісця і ігліцы — цэлюлозу і лігнін[2]. Некаторыя віды ядомыя.
Remove ads
Арэал
Грыбы роду негніючнік распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Еўразіі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 16[2] відаў. Растуць на глебе, лясным подсціле, на ламаччы і пнях.
Некаторыя віды
- Marasmius rotula typus — Негніючнік колападобны
- Marasmius scorodonius — Часночны грыб, ці часночнік, ці негніючнік часночны
- Marasmius epiphyllus — Негніючнік лістападны
- Marasmius bulliardii — Негніючнік Бульяра
- Marasmius oreades — Негніючнік лугавы, ці апенька лугавая, ці варушка
Зноскі
- Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 266.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads