Часночны грыб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Часночны грыб
Remove ads

Часно́чны грыб, часночнік, негніючнік часночны (Mycetinis scorodonius) — шапкавы базідыяльны грыб роду Mycetinis сямейства Marasmiaceae.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 (1—2[1]) см, пукатая, потым пляската-распасцёртая, часам увагнутая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, шчыльная, пругкая, з рэзкім пахам часнаку. Пласцінкі белыя, рэдкія[1], прырослыя, шырокія. Ножка вышынёй да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая, цыліндрычная, суцэльна, пазней полая. Споры гладкія і бясколерныя, звужаныя да аднаго канца.

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у зонах умеранага клімату Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліпеня (жніўня[1]) па верасень. Пладовыя целы з’яўляюцца вялікімі групамі[1].

Выкарыстанне

Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца ў якасці прыправы[1].

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 100. — 192 с. 60 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads