Нейраэталогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нейраэталогія (грэч. νεῦρον — нейрон, нерв і грэч. ἦθος — звычка, традыцыя) — міждысцыплінарная галіна нейралагічнай навукі, якая вывучае ўплыў падсвядомага механістычнага кантролю нервовай сістэмы на паводзіны жывёл, высвятляе, якім чынам цэнтральная нервовая сістэма пераводзіць біялагічна рэлевантныя раздражняльнікі ў натуральныя паводзіны.

Раздзел заалогіі |
Галіны заалогіі |
Аалогія •
Акаралогія |
Знакамітыя заолагі |
Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін |
Гісторыя |
Напрыклад, шматлікія кажаны валодаюць здольнасцю да рэхалакацыі , што дазваляе ім паляваць і арыентавацца ў прасторы. Іхнія ўльтрагукавыя крыкі і слыхавыя сістэмы высокаспецыялізаваныя ў гэтым кірунку. Слыхавая сістэма кажаноў часта служыць прыкладам таго, як акустычныя ўласцівасці гукаў могуць быць сканвертаваныя ў сэнсарную карту паводзінна рэлевантных магчымасцей гукаў[1].
Як бачна з назвы, нейраэталогія — гэта міждысцыплінарная галіна навукі, якая складаецца з нейрабіялогіі (вывучэння нервовай сістэмы) і эталогіі (вывучэння паводзінаў у натуральных умовах). Акурат засяроджанне нейраэталогіі на натуральных паводзінах і вылучае яе сярод іншых галін нейралагічнай навукі. Натуральныя паводзіны можна прадставіць як тыя, што дзейнічаюць сродкамі натуральнага адбору (т. б. выбар партнёра, арыентаванне, перамяшчэнне, пазбяганне драпежнікаў), у адрозненне ад паводзінаў у крытычных сітуацыях або ў лабараторыі.
Remove ads
Сістэмы мадэлявання
- Рэхалакацыя кажаноў — перамяшчэнне ў начных умовах і паляванне
- Птушыны спеў — зебравая амадына , канарэйка
- Электрычныя рыбы — навігацыя, камунікацыя, рэакцыя пазбягання сціску, неабходнасць разрадкі і інш.
- Слыхавая карта прасторы сіпух — начное паляванне
- Зрок у рапух — адрозненне ахвяры ад драпежніка
- Спеў цвыркуна — прывабліванне партнёра і выніковае апаражненне
- Маўтнеравы клеткі ў рыб — уцёкі ў процілеглы ад драпежніка бок і накіраваны падводны слых
- Мухі — мікрамаштабны накіраваны слых, прасторавае арыентаванне
- Соўкі — ухіленне пры атрыманні ўльтрагукавога сігналу, выпушчанага кажанамі
- Аплізія — навучанне і запамінанне рэакцый самазахавання
- Пацукі — прасторавая памяць і перамяшчэнне
- Вяртанне ў месца нараджэння ласосяў — нюхавая памяць і гармоны шчытападобнай залозы
- Рак рачны — уцёкі і самазахаванне, агрэсіўнасць і стварэнне сацыяльнай іерархіі
- Цыхлідавая рыба — агрэсіўнасць і паводзіны пры атацы
- Пчала — вывучэнне, перамяшчэнне, зрок, нюх, палёт, агрэсіўнасць, нарыхтоўка ежы
Remove ads
Зноскі
- Suga, N. (1989). "Principles of auditory information-processing derived from neuroethology". J. Exp. Biol. 146: 277–286.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads