Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі
беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакало́ўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Вешкі (зараз у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1908 годзе сям’я Сакалоўскіх пераехала ў Мінск. Несцер займаўся ў Першай працоўнай школе, дзе навучыўся спяваць, іграць на балалайцы, быў акцёрам школьнага тэатра. У 1921—1923 гадах працаваў харыстам украінскай тэатральнай трупы. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас стаў акцёрам і хормайстрам Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 1932—1935 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 1931—1937 гадах кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Несцер Сакалоўскі знаходзіўся ў эвакуацыі, потым некаторы час быў чырвонаармейцам, але быў адкліканы з часці для заняткаў творчай працай. З 1943 года быў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамбля песні і танца. З 1944 года начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1].
Памёр 13 лістапада 1950 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Remove ads
Творчасць
Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёман» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2].
Remove ads
Памяць

Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1], Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969). У 2015 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці Несцера Сакалоўскага.
Зноскі
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- САКАЛОЎСКІ НЕСЦЕР ФЁДАРАВІЧ(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads