Новая Іспанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцэ-каралеўства Новая Іспанія (ісп.: Virreinato de Nueva España) — іспанская калонія ў Паўночнай Амерыцы, якая існавала ў 1535—1821 гг. У яе склад уваходзілі тэрыторыі сучаснай Мексікі, паўднёва-заходніх штатаў ЗША (а таксама Фларыды), Гватэмалы, Беліза, Нікарагуа, Сальвадора, Коста-Рыкі, Кубы. Акрамя таго, у падначаленні Новай Іспаніі былі Філіпіны і розныя астравы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры. Сталіца размяшчалася ў Мехіка. У 1821 годзе ў выніку паражэння ў Вайне за незалежнасць Мексікі Іспанія страціла ўсе паўночнаамерыканскія землі, на якіх утварыліся новыя незалежныя дзяржавы. Куба і Філіпіны сталі кіравацца непасрэдна з Іспаніі — аж да 1898 года, калі па выніках вайны са ЗША яны былі таксама страчаны метраполіяй.
Remove ads
Перадгісторыя

Калонія была ўтворана на тэрыторыі былых індзейскіх дзяржаў, такіх як імперыя ацтэкаў і дзяржавы мая. Гэтыя землі былі заваяваны і далучаны да ўладанняў іспанскага караля Карла V у выніку паходаў Эрнана Картэса, які і стаў у 1522 годзе першым кіраўніком Новай Іспаніі.
У гэты перыяд гісторыя Іспаніі як адзінай дзяржавы толькі пачыналася. Таму назваўшы свае ўладанні «Новай Іспаніяй», Картэс з аднаго боку дапамагаў Карлу V умацаваць ідэю адзінай іспанскай дзяржавы, а з іншага боку — прадухіляў падзел сваіх уладанняў, трымаўшы іх пад адзінай уладай[1]. У 1528 годзе ўлада Картэса была абмежавана, а ў 1535 годзе Новая Іспанія стала віцэ-каралеўствам.
Remove ads
Палітычны і адміністрацыйны лад
Вышэйшая грамадзянская і ваенная ўлада ў Новай Іспаніі знаходзілася ў руках прызначанага віцэ-караля, які падпарадкоўваўся непасрэдна манарху і Вярхоўнаму савету па справах Індый у Мадрыдзе. Пры віцэ-каралі знаходзіўся дарадчы орган — аўдыенсія. Юрысдыкцыя аўдыенсіі Мехіка распаўсюджвалася на паўднёвую частку віцэ-каралеўства, а юрысдыкцыя аўдыенсіі Гвадалахары (палітычнага і адміністрацыйнага цэнтра аднайменнага інтэнданцтва) — на паўночную[2].
У 1786 годзе частка правінцый Новай Іспаніі была ператворана ў 12 інтэндантстваў, главой кожнага з якіх з’яўляўся інтэндант, які выконваў адміністрацыйныя, судовыя і ваенныя функцыі, кіраваў зборам падаткаў і дзейнасцю муніцыпалітэтаў правінцыйных цэнтраў. Сем паўночных правінцый аб’ядноўваліся ў дзве ваенныя акругі: заходнюю і ўсходнюю. Яны кіраваліся камандуючымі, падпарадкаванымі віцэ-каралю. Тры правінцыі захавалі свой ранейшы статус. Гарады і сельскія акругі пад кіраваннемкарэхідораў і старэйшых алькальдаў, якім падпарадкоўваліся выбарныя старосты індзейскіх паселішчаў[2].
Існавалі таксама мясцовыя гарадскія саветы — кабільда, ці аюнтаміента, члены якіх афіцыйна абіраліся домаўладальнікамі, але з цягам часу гэтыя пасады сталі пажыццёвымі і спадчыннымі, а часам нават купляліся. Дзейнасць муніцыпалітэтаў знаходзілася пад кантролем каланіяльнай адміністрацыі[2].
Remove ads
Кіраўнікі
Намеснікі:
- Эрнан Картэс (1521 — 24) (1524 — 26) (др. аўдыенсія 1531 — 35).
- Маркас дэ Агілар (в.а. 1526 — 27).
- Алонса дэ Эстрада (в.а. 1527 — 28).
Віцэ-каралі:
- Спіс віцэ-каралёў Новай Іспаніі
Гл. таксама
- Хуан дэ Грыхальва — першы даследчык Новай Іспаніі
- Эрнан Картэс — заваёўнік Новай Іспаніі
- Антоніа дэ Мендоса — першы віцэ-кароль Новай Іспаніі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads