Новы Крупец (Рослаўльскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новы Крупец[1] (руск.: Новый Крупец) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгор’еўскага сельскага паселішча.
Remove ads
Гісторыя
У 1861—1924 гадах вёска Новы Крупец уваходзіла ў склад Радзіцкай воласці Рослаўльскага павета.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Крупец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
З 2004 па 2019 год у складзе Епішоўскага сельскага паселішча[3][4].
Remove ads
Геаграфія
У 3 км на ўсход ад вёскі размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Вузкае.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads