Няропля (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няро́пля — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Няропля (працякае праз возера, прыток Друці), за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Бялынічы, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Атверніца.
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня каля 6 м. Плошча вадазбору 52,4 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—12 м, на паўднёвым захадзе стромкія, вышынёй да 22 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі дасягаюць вышыні ў 1 м, пераважна пясчаныя. Зарастае ўмерана. Возера праточнае. Працякае рака Няропля. Таксама возера злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, джгір.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 37.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Агульная характарыстыка азёр Магілёўскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 лютага 2023. (руск.)
- Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Выпуск 6. Частка 2. Прыродазнаўчыя навукі. — Брэст, 2010.
- Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 г. Архівавана 1 мая 2013.
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads