Ніна Іванаўна Смірнова

вучоны ў галіне ветэрынарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Іванаўна Смірно́ва[1] (руск.: Нина Ивановна Смирнова; 10 снежня 1928 — 27 сакавіка 1989[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1963), прафесар (1965).

Хуткія факты Ніна Іванаўна Смірнова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Наваржэў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1951 годзе скончыла Ленінградскі ветэрынарны інстытут. У 1951—1954 гг. вучылася ў аспірантуры пры кафедры мікрабіялогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ветэрынарных урачоў і абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ларвейны бактэрыяфаг і яго выкарыстанне ў мэтах дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі амерыканскага гнільца»[2]. У 1955—1963 гг. працавала у Навукова-даследчым інстытуце пчалярства ў горадзе Рыбнае Разанскай вобласці, дзе займала пасады навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзелам прафілактыкі і барацьбы з хваробамі пчол. З 1963 года Н. І. Смірнова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з ліпеня 1964 года — на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі і вірусалогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны. Доктарскую дысертацыю на тэму «Прафілактыка і лячэнне гнільцовых захворванняў меданаснай пчалы бактэрыяфагам і антыбіётыкамі»[2] абараніла ў 1963 годзе.

Памерла 27 сакавіка 1989 года[2][3].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Н. І. Смірновай належаць навуковыя працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйной рагатай жывёлы, па распрацоўцы метадаў дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў. Аўтар больш за 90 навуковых прац, у тым ліку 8 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Профилактика и лечение гнильцовых заболеваний пчёл антибиотками и батериофагом. — Мн., 1967.;
  • Ветеринарная микробиология. — Мн., 1979.

Пад кіраўніцтвам Н. І. Смірновай абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый[2].

Remove ads

Узнагароды і званні

  • ганаровая грамата раённага камітэта КПСС,
  • значок «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі».

Памяць

У 2005 годзе на кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адкрыта мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads