Нінэль Афінагенаўна Ганчарова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нінэль Афінагенаўна Ганчарова (нар. 27 верасня 1930, Ветка, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі філолаг-раманіст (лацінская мова). Кандыдат філалагічных навук (1974), прафесар (1991).

Хуткія факты Нінэль Афінагенаўна Ганчарова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 верасня 1930 года ў горадзе Ветка Гомельскай вобласці БССР. У 1949—1964 гадах навучалася ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі[1].

З 1958 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 19781990 гадах узначальвала кафедру французскай, іспанскай і лацінскай моў БДУ[1].

У 1974 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1991 годзе ёй было прысвоена званне прафесара[1]. Прафесар кафедры раманскіх моў Цэнтра замежных моў БДУ[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтарка каля 300 навукова-метадычных прац. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца[1]:

  • падручнік «Лацінская мова для гуманітарных факультэтаў», які вытрымаў чатыры выданні;
  • зборнікі лацінскіх прыказак, прымавак, афарызмаў;
  • шасцімоўны слоўнік лацінскіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў (выдаваўся двойчы).

У апошнія гады займаецца складаннем і выданнем спецыяльных слоўнікаў лацінскай тэрміналогіі для гісторыкаў і юрыстаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads