Оге Нільс Бор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оге Нільс Бор
Remove ads

Оге Нільс Бор (дацк.: Aage Niels Bohr; 19 чэрвеня 1922, Капенгаген, Данія -8 верасня 2009, там жа) — дацкі фізік. Член Дацкай каралеўскай акадэміі навук (1955), шэрагу іншых акадэмій свету. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975).

Хуткія факты Оге Нільс Бор, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Оге Бор нарадзіўся ў Капенгагене ў сям'і Маргарэт і Нільса Бора, быў іх чацвёртым дзіцем. Сталеючы сярод такіх фізікаў, як Вольфганг Паўлі і Вернер Гейзенберг, ён таксама пачаў захапляцца фізікай. У 1940 годзе, праз некалькі месяцаў пасля акупацыі Даніі, Оге Бор паступіў у Капенгагенскі ўніверсітэт і неўзабаве пачаў асіставаць бацьку пры напісанні артыкулаў і лістоў. У кастрычніку 1943 года сіламі Супраціву быў перапраўлены разам з бацькам на лодцы ў Швецыю, а адтуль на бамбавіку ў Англію. Як асістэнт Нільса Бора, удзельнічаў у працы над атамным праектам, у 1944-1945 з'яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі.

У жніўні 1945 Оге Бор вярнуўся ў Данію і працягнуў навучанне, праз год атрымаўшы ступень магістра. У 1946 ён стаў супрацоўнікам Інстытута тэарэтычнай фізікі (Інстытут Нільса Бора), праходзіў стажыроўку ў Прынстанскім і Калумбійскім універсітэтах (з студзеня 1949 года па жнівень, 1950, пад кіраўніцтвам Ісідара Рабі). Там ён пазнаёміўся з Джэймсам Рэйнуотэрам і Бэнам Мотэльсанам, з якім працягнуў супрацоўніцтва па вяртанні ў Капенгаген. Іх сумесная праца дазволіла развіць у пачатку 1950-х гадоў так званую калектыўную (абагульненую) мадэль ядра. У 1958 разам Д. Пайнсам яны прапанавалі так званую звышцякучую мадэль ядра, разгледзеўшы магчымасць існавання звышцякучасці адронаў ў ядрах. У далейшым Бор і Мотэльсан працавалі над абагульненнем ведаў аб структуры ядра ў выглядзе манаграфіі, першы том якой «адначасткавы рух» выйшаў ў 1969, другі том - «Дэфармацыі ядра» - ў 1975. Праца Оге Бора ў галіне тэорыі ядра паслужыла падставай для ўручэння Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 1975 «за адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з Мотэльсанам і Рэйнуотэрам).

Адначасова з працай у Інстытуце Оге Бор выкладаў у Капенгагенскім універсітэце, з 1956 - у званні прафесара. Пасля смерці Нільса Бора ў 1962 годзе ўзначаліў Інстытут і быў яго дырэктарам да 1970. З 1957 Оге Бор уваходзіў у кіраўніцтва Інстытута тэарэтычнай атамнай фізікі (Nordisk Institut for Teoretisk Atomfysik), у 1975-1981 з'яўляўся яго дырэктарам. У апошнія гады жыцця ён сканцэнтраваўся на выкладчыцкай дзейнасці.У 1950 Оге Бор ажаніўся з Марыетай Софер, ад якой меў чатырох дзяцей. Пасля яе смерці ён ажаніўся ў другі раз (ў 1981) з Бентай Меер Шарф.

Remove ads

Зноскі

1. CHANG K. Aage Bohr // Aage Bohr, Physicist’s Son Who Won Nobel, Dies at 87 // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 6 студзеня 2019.

2. Aage Bohr // Aage Bohr // The Daily Telegraph / C. EvansLondon: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805 Праверана 6 студзеня 2019.

3. Nobel Laureate Aage Bohr has diedІнстытут Нільса Бора, 2009. Праверана 6 студзеня 2019.

4. Life In Legacy - Week ending Saturday, September 12, 2009 Праверана 6 студзеня 2019.
5. Aage N. Bohr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. PIRE B. BOHR AAGE - (1922-2009)Encyclopædia Britannica Inc., 1968. Праверана 6 студзеня 2019.

7. Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.

8. Bell A. Bohr, Aage N. // Nobel Prize winners by category (physics)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 6 студзеня 2019.

9. Bell A. Aage N. Bohr // Aage N. Bohr - DANISH PHYSICISTEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 6 студзеня 2019.

10. Nobelpristageren Aage Bohr er død // BerlingskeBerlingske Media, 2009. — ISSN 0106-4223; 2794-3453 Праверана 6 студзеня 2019.

11. Zichichi A. Aage BohrPontifical Academy of Sciences. Праверана 6 студзеня 2019.

12. NNDB — 2002.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads