Окска-Данская раўніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Окска-Данская раўнінаmap
Remove ads

О́кска-Данска́я раўні́на[1] — раўніна ў Еўрапейскай частцы Расіі. Размешчана ў межах Рускай раўніны паміж Сярэднярускім і Прыволжскім узвышшамі, ад ракі Ака на поўначы да Калацкага ўзвышша на поўдні.

Хуткія факты Окска-Данская раўніна, Размяшчэнне ...

Паўночная і цэнтральная частка Окска-Данской раўніны завецца Тамбоўскай раўнінай.

Плоска-хвалісты рэльеф водападзелаў з вышынёй 150—180 м чаргуецца з шырокімі тэрасаванымі далінамі, ярамі і ўпадзінамі. Складзена моцна размытай марэнай, перакрытай пяскамі па далінах, покрыўнымі і лёсападобнымі суглінкамі на водападзелах. Размешчана галоўным чынам у зоне лесастэпу. Ападкаў 450—500 мм на год. Глебы пераважна шэрыя лясныя і чарназёмныя.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads