Тамбоўская раўніна

раўніна ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тамбоўская раўнінаmap
Remove ads

Тамбо́ўская раўні́на[1][2] (руск.: Тамбо́вская равни́на) — нізіна ў цэнтральнай частцы еўрапейскай часткі Расіі, у Тамбоўскай, часткова ў Разанскай і Варонежскай абласцях.

Хуткія факты Тамбоўская раўніна, Размяшчэнне ...

Тамбоўская раўніна займае асноўную частку Окска-Данской раўніны (паўночную і цэнтральную). Складзена лёсападобнымі суглінкамі, пад якімі знаходзіцца дняпроўская марэна, ніжэй — пясчана-гліністыя адклады неагену. Рэкі: Цна з прытокамі, Дон, Варонеж, Біцюг і іншыя. У ландшафтах лесастэп з чарназёмамі і шэрымі ляснымі глебамі.

Большая частка тэрыторыі раўніны пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі. Вырошчваюцца збожжавыя культуры, сланечнік, цукровыя буракі, бульба.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads