Онеатэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Онеатэ
Remove ads

О́неатэ (англ.: Oneota) — археалагічная культура на паўночным усходзе ЗША. Займала вобласць на паўднёвы захад ад Вялікіх азёр і вярхоўяў Місісіпі ў IXXVII стст. н. э.

Хуткія факты Онеатэ Энеаліт, У складзе ...
Remove ads

Паходжанне

Назва культуры паходзіць ад ракі Онеатэ ў Аяве, дзе ў самым пачатку XX ст. была выяўлена кераміка ў форме шарападобных гліняных пасудзін.

Існуюць 2 супрацьлеглыя думкі аб заснавальніках археалагічнай культуры. Прыхільнікі першай прытрымліваюцца ідэі, што яны мігрыравалі з Кэхокіі, паколькі ўжывалі падобныя на кэхокійскія сімвалы. Прыхільнікі другой лічаць, што Онеатэ — вынік трансфармацыі паляўнічых плямёнаў ляснога перыяду. Звычайна носьбітаў Онеатэ атаясняюць з сіўанскімі народамі, у тым ліку аява і хо-чанк.

Remove ads

Асаблівасці

Археалагічная культура Онеатэ была першасна вылучана дзякуючы знаходкам шарападобных керамічных пасудзін з тоўстымі сценкамі і геаметрычнымі ўзорамі ў форме выцягнутых ліній на гарлачах. Выяўлены шматлікія касцяныя прылады — скрэблы, сярпы, лёзы матык і інш. Апрацоўвалі камень і ракавіны. Носьбіты Онеатэ ў роўнай ступені абапіраліся на такія заняткі, як ручное земляробства, паляванне і збіральніцтва. Вырошчвалі кукурузу, фасолю, кабачкі і іншыя расліны. Паселішчы будавалі абапал рэк. Архітэктура ўключала авальныя вігвамы , шматсямейные доўгія хаты і могілкі на шырокіх тэрасах над рэкамі. У позніх паселішчах знаходзяць рэдкія прылады, вырабленыя еўрапейцамі.

Remove ads

Знікненне

Онеатэ часцяком называюць найпазнейшай дагістарычай культурай Паўночнай Амерыкі, паколькі яна праіснавала да сярэдзіны XVII ст. Казаць аб яе поўным знікненні нельга, яна трансфармавалася ў культуры сучасных сіўанскіх народаў. У XVIXVIII стст. яе носьбіты сутыкнуліся з наступам алганкінаў, іракезаў і чэрокі, што рухаліся з поўначы і ўсходу або пад ціскам еўрапейскіх перасяленцаў, або для пашырэння сваіх паляўнічых тэрыторый. У сваю чаргу, сіўанскія народы былі вымушаны мігрыраваць на поўдзень і на ўсход.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads