Remove ads

Крысцін Осцік з Кернава (каля 13631442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі і пянянскі (1398—1401), кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Трубы».

Remove ads

Біяграфія

Упершыню згаданы ў 1398 годзе як сведка Салінскага дагавору[7]. З 1411 годзе згаданы з хрысціянскім імем Крысцін. Браў удзел у пасольствах да магістра Ордэна ў 1426, 1431 і 1437 гадах.

Пэўна вядома толькі адно яго вотчыннае ўладанне — вёска Даўклібішкі паблізу Майшаголы[8]. Яго бацька меў уладанні паміж Кернавам і Вількамірам.

Меў брата Доргія — магчыма, але не пэўна, таго Доргія, ад якога вядзецца род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнай невядомага паходжання. Саламон Рысінскі ў пачатку XVII ст. у генеалогіі Радзівілаў адзначыў, што Осцік жаніўся двойчы і з кожнай жонкай меў трох сыноў. Невядома, якімі крыніцамі карыстаўся Рысінскі, але ён слушна назваў імёны трох малавядомых сыноў Осціка[9]. Меў сыноў Радзівіла (родапачынальніка Радзівілаў), Станіслава або Станьку (родапачынальніка Осцікаў), Міцьку і Бартку[10].

Remove ads

Гіпатэтычны радавод

Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію Осціка і Доргія, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора Нарбута[11]. Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.

Осцік

Сірпуцій

Ліздзейка

Віршул

Сірпуцій

Доргі

Remove ads

Зноскі

1. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 94. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3

2. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 94–111. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3

3. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 110. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3

4. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 29, 110. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3

5. Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 4. 1394—1413. — Reval, 1859. — S. 227—227.
6. Jaworski R. Z najdawniejszych dokumentów do dziejów domeny Radziwiłłowskiej // Studia Źródłoznawcze. — 2001. — T. 39. — S. 111.
7. Risinskis S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius. — Vilnius, 2000. — P. 135.
8. Semkowicz 1920, s. 39—41.
9. Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm Архівавана 10 мая 2013.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads