Радзівіл Осцікавіч
(пам. 1477) ваявода троцкі, кашталян віленскі, пачынальнік роду Радзівілаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзівіл Осцікавіч (канец XIV ст. — да 13 жніўня 1477) — літоўскі баярын, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, родапачынальнік Радзівілаў.
Remove ads
Біяграфія
Старэйшы сын баярына Осціка.
Упершыню згаданы ў дакуменце Таруньскай дамовы ў 1411 годзе[3]. У 1420—1428 гадах згадваецца як маршалак гаспадарскі вялікага князя Вітаўта. Як сведка падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай 15.10.1432 года. Маршалак земскі (вялікі) у 1433—1434 і 1463—1474 гадах.
Пасля гібелі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча Радзівіл Осцікавіч падтрымаў абранне на сталец Казіміра Ягелончыка ў 1440 годзе. Неўзабаве атрымаў ад вялікага князя Казіміра ўрады маршалка гаспадарскага і дзяржаўцы анікштанскага. У 1441 годзе быў паслом да караля польскага і венгерскага Уладзіслава III для забеспячэння прызнання ўлады Казіміра ў Княстве. У 1445 годзе ўдзельнічаў у выправе ў Вялікае Княства Маскоўскае супраць Дзмітрыя Шамякі, каб дапамагчы маскоўскаму вялікаму князю Васілю II аднавіць уладу. Удзельнічаў у заключэнні мірнага дагавора паміж ВКЛ, Польшчай і Нямецкім ордэнам у Растэнбургу ў 1448 годзе. У 1449 годзе з дапамогай Васіля II паспяхова дзейнічаў супраць мяцежнага князя Міхаіла Жыгімонтавіча, адваяваў Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Радагашч, Пуціўль, Бранск. 3 Кіева войска Радзівіла Осцікавіча рушыла ў Крым, на сталец быў вернуты саюзны Княству хан Хаджы-Гірэй. У
На пачатку 1450-х гадоў Радзівіл Осцікавіч узначаліў магнацкую апазіцыю супраць вялікага князя Казіміра і быў ёй прапанаваны як кандыдат на велікакняжацкі пасад. Выехаў за падтрымкай да хана Залатой Арды Сеід-Ахмеда, але той быў разбіты Хаджы-Гірэем, а паранены Радзівіл Осцікавіч трапіў у палон. У 1455 годзе вярнуўся ў Княства, дзе быў пазбаўлены ўсіх урадаў. Пасля адышоў ад апазіцыі, зноў стаў маршалкам земскім, адначасова з 1463 года ваяводам троцкім і з 1475 года кашталянам віленскім. Разам з Міхалам і Янам Кезгайламі кіраваў Княствам у час адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. У 1470-х гады ўзначальваў дэлегацыі на перагаворах па памежных спрэчках з Псковам і Інфлянцкім ордэнам. Як нябожчык згадваецца 13 жніўня 1477 года[4].
Валодаў маёнткамі ў Літве (Біржы, Кейданы, Муснікі, Шырвінты, Упнікі і іншыя), Нягневічамі пад Навагрудкам, Харашэвічамі пад Слонімам, Бостынем на Піншчыне.
Меў дачку Ганну, сына Мікалая.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001. Праверана 1 жніўня 2018.
- Risinskis, S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko, Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius / Saliamonas Risinskis; [parengė, iš lotynų kalbos vertė, komentarus ir pratarmę parašė Sigitas Narbutas]. — Vilnius: Liet. literatūros ir tautosakos inst., 2000. — 253, [1] p., [6] iliustr. lap.: faks. — P. 137, 140. — ISBN 9986-513-90-1.
- Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. II (1382—1445) / coll. opera A. Lewicki. — Cracovia: Sumptibus Acad. Litterarum, 1891. — [3], LXXVII, [3], 531, [1] s. — S. 42.
- Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478 / [Oprac. S. Gawęda, Z. Perzanowski, A. Strzelecka]; Polska Akademia Nauk, Oddział w Krakowie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich — Wydawnictwo PAN, 1960. — XXI, [1], 308, [2] s., [14] k. tabl.: err. — S. 182. — (Materiały Komisji Naul Historycznych; № 2).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads