Павел Аляксандравіч Назаранка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Назаранка (нар. 20 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца таджыкскага клуба «Істыклол» з Душанбэ.

Хуткія факты Павел Назаранка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2012 года гуляў за дубль мінчан. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[3], у яе складзе правёў увесь сезон 2014.

У пачатку 2015 года вярнуўся ў «Дынама» і рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай, але перад самым стартам чэмпіянату, у красавіку, быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[4]. 10 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (0:2). Усяго за бабруйскі клуб згуляў у 9 матчах, пераважна выходзячы на замену. 9 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5], а ў жніўні зноў апынуўся ў «Бярозе-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Павел накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», аднак не падышоў[6]. Пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе брэстчан замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Мінск[8]. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль мінскага «Дынама», правёў таксама два матчы за асноўны склад. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[9], дзе стаў асноўным правым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[10], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[11]. У сезоне 2018 выступаў у стартавым складзе гарадзейскай каманды. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».

У лютым 2019 года стаў іграком «Слуцка»[12], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[13].

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[14]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[15].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам»[16]. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Акжайык» і далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра»[17]. У чэрвені 2022 года быў выключаны з заяўкі «Шахцёра»[18] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжайык»[19].

У студзені 2023 года стаў трэніравацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна папоўніў склад каманды[20]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб[21].

У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры»[22], а ў лютым стаў іграком «Гомеля»[23]. У ліпені 2024 года пакінуў гомельскі клуб[24] і перайшоў у таджыкскі «Істыклол»[25].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (4:1). Усяго за зборную правёў 9 матчаў — 7 матчаў у 2014 годзе і два ў 2016 годзе.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads