Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024 (34-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2024 года.
Remove ads
Рэгламент
У турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў, 30 тураў). Па выніках сезона каманды, якія занялі 15-е, 16-е месцы ў Вышэйшай лізе, наўпрост пакінуць турнір, замест іх ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Рэгламент турніру быў змененеы ў параўнанні з папярэднім сезонам. У снежні 2023 года быў адменены т.зв. «ліміт на маладых ігракоў», калі ў складзе кожнай каманды на полі мусіла быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей.
Зыходзячы з рэкамендацый УЕФА была павялічана колькасць замен з 4 і адной дадатковай пры ўмове выхаду на поле іграка-«лімітчыка» да паўнацэнных 5 замен[1].
Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе
Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. Ужо пасля пачатку сезона 2023 года, 11 мая, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года («Шахцёр» — 20 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 10 ачкоў, «Белшына» — 5 ачкоў), атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў[3].
Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка[4].
1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[5].
Remove ads
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Згодна з вынікамі сезона 2023, бабруйская «Белшына» страціла месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і магілёўскае «Дняпро» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў мінскі «Энергетык-БДУ», яго месца заняў «Віцебск».
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
- «Арсенал» (Дзяржынск) (1-е месца ў Першай лізе 2023)
- «Дняпро» (Магілёў) (2-е месца ў Першай лізе 2023)
- «Віцебск» (3-е месца ў Першай лізе 2023, перамога ў пераходных матчах)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2023
- «Энергетык-БДУ» (Мінск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2023, паражэнне ў пераходных матчах)
- «Белшына» (Бабруйск) (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2023)
Remove ads
Клубы-ўдзельнікі
Трэнеры і капітаны
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Remove ads
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
- Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3].
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1 | АРС | БАТ | ВІЦ | ГОМ | ДМГ | ДБР | ДМН | ІСЛ | МІН | НАФ | НГР | СЛМ | СЛУ | СМГ | ТЖД | ШАХ |
Арсенал | 2:0 | 1:1 | 3:1 | 0:2 | 1:2 | 3:1 | 0:0 | 0:3 | 0:4 | 1:1 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 2:0 | ||
БАТЭ | 3:2 | 1:0 | 1:3 | 1:1 | 3:1 | 0:2 | 1:1 | 0:1 | 1:1 | 0:3 | 1:0 | 6:0 | 1:2 | 1:1 | ||
Віцебск | 0:0 | 1:0 | 2:1 | 2:0 | 1:0 | 0:1 | 0:1 | 2:0 | 0:1 | 2:3 | 2:0 | 0:1 | 0:1 | 2:1 | ||
Гомель | 5:0 | 2:0 | 0:0 | 1:1 | 2:1 | 0:1 | 0:0 | 2:0 | 2:1 | 2:3 | 0:0 | 1:2 | 2:1 | 0:0 | 1:2 | |
Дняпро Магілёў | 0:0 | 1:1 | 1:2 | 0:1 | 0:3 | 0:2 | 1:3 | 1:1 | 0:3 | 0:2 | 1:2 | 2:3 | 2:1 | 1:1 | 2:3 | |
Дынама Брэст | 2:1 | 2:0 | 1:1 | 1:1 | 6:1 | 3:2 | 3:0 | 2:2 | 2:2 | 3:0 | 1:2 | 4:1 | 0:1 | 3:0 | ||
Дынама Мінск | 2:0 | 1:0 | 1:1 | 2:0 | 2:0 | 1:0 | 2:0 | 2:0 | 2:2 | 2:1 | 2:0 | 2:0 | 5:0 | 0:0 | 3:2 | |
Іслач | 0:2 | 1:2 | 1:0 | 1:1 | 1:1 | 0:1 | 3:0 | 3:0 | 2:0 | 0:0 | 0:0 | 3:2 | 0:1 | 0:0 | ||
Мінск | 1:2 | 0:1 | 1:2 | 3:1 | 2:2 | 3:2 | 0:0 | 3:2 | 1:1 | 0:2 | 1:1 | 0:1 | 2:3 | 1:2 | 0:0 | |
Нафтан | 0:0 | 0:0 | 0:4 | 0:2 | 2:1 | 3:6 | 1:2 | 2:1 | 0:2 | 0:0 | 0:1 | 1:4 | 1:1 | 1:1 | 0:0 | |
Нёман | 1:0 | 1:0 | 0:1 | 1:1 | 3:1 | 2:0 | 0:0 | 0:3 | 2:1 | 1:0 | 2:0 | 2:1 | 1:0 | 1:0 | ||
Славія | 3:0 | 2:3 | 1:2 | 0:0 | 2:0 | 1:1 | 1:1 | 2:1 | 1:1 | 1:0 | 0:1 | 0:0 | 0:0 | 0:1 | ||
Слуцк-2024 | 1:1 | 0:1 | 2:0 | 1:1 | 0:1 | 1:4 | 0:5 | 1:3 | 1:0 | 2:0 | 1:0 | 0:0 | 1:0 | 0:0 | ||
Смаргонь | 1:0 | 0:0 | 0:3 | 2:2 | 0:0 | 0:2 | 1:1 | 1:1 | 1:0 | 0:0 | 3:3 | 4:1 | 0:4 | 2:0 | ||
Тарпеда-БелАЗ | 1:1 | 2:0 | 3:0 | 2:2 | 4:2 | 3:1 | 1:0 | 2:2 | 2:1 | 1:4 | 3:0 | 1:0 | 2:0 | |||
Шахцёр | 0:3 | 1:3 | 1:0 | 1:2 | 0:4 | 0:3 | 0:1 | 0:1 | 0:0 | 0:1 | 1:3 | 1:2 | 2:2 | 1:0 |
Крыніца:
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Пераходныя матчы
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Статыстыка ігракоў
Крыніца:
Узнагароды
Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянату
Зборная «А»
Зборная «Б»
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads