Павел Міхайлавіч Верхаловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павел Міхайлавіч Верхаловіч (28 снежня 1900, Шаркаўшчына — 28 кастрычніка 1952) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант (1945).

Хуткія факты Павел Міхайлавіч Верхаловіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1934 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, а ў 1948 годзе — акадэмію Генштаба. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. у якасці начальніка штаба стралковай дывізіі. Быў узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Украінскім франтах у якасці начальніка штаба 49-й, 24-й і 57-й армій. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў акадэміі Генштаба.

Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. Узнагароджаны 10 ордэнамі СССР, у тым ліку ордэнам Суворава, Кутузава, Б. Хмяльніцкага, 7 медалямі і 2 балгарскімі ордэнамі.

Памёр 28 кастрычніка 1952 года, пахаваны ў Маскве.

Remove ads

Літаратура

  • Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 123.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads