Павулле (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паву́лле, Павунневозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны захад ад Чашнікаў.

Хуткія факты Павулле, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 10,4 м, сярэдняя каля 5,1 м.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ад 2—3 да 5—10 метраў, спадзістыя і супясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,3—0,8 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя вузкая. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Ула. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3 м. Надводная прыбярэжная расліннасць займае палосу да 20 м і пашыраецца да глыбіні 1,9 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, карась, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads