Павітуха чаборавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павітуха чаборавая
Remove ads

Павітуха чаборавая[1][2][3] (Cuscuta epithymum) — від раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae); распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 30-120 см даўжынёй. Сцябло тонкае, галінастае, чырванаватае або барвовае, робіць некалькі спіраляў вакол ствала гаспадара. Лісце мясістае, даўгаватае, ад вострага да тупога, ад злёгку пурпуровага да карычневага, выгнутае, ≈ 1 x ≈ 0.4 мм. Кветкі ружова-белыя, амаль сядзячыя, сабраны ў шчыльныя галоўкі. Чашачка амаль роўная вяночку. Лускі падоўжаныя, з доўгімі бахромкамі, закрываюць уваход у трубку вяночка. Пылавік і падоўжаныя чырвоныя лычыкі выступаюць з вяночка[3][4].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), Заходняй Азіі; натуралізаваны ў ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Аргенціне, Чылі[5][6].

Ва Украіне від паразітуе на розных раслінах, галоўным чынам травяністых, часам на культурных бабовых — амаль на ўсёй тэрыторыі[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cuscuta trifolii Bab.
  3. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 265. (руск.) (укр.)
  4. efloras.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads