Павітуха (род раслін)

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Павітуха (род раслін)
Remove ads

Павіту́ха[3][4] (Cuscuta) — род кветкавых раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовыя травяністыя паразітычныя расліны без каранёў і лісця. Сцябло павойнае, ніткападобнае, бясколернае ці аранжавага, жоўтага, ружаватага, чырванаватага колеру. У сцябле раслін адсутнічае хларафіл. Лісце рэдукавана ў лускавінкі. Павітуха абвівае расліну-гаспадара і ўкараняецца ў яе прысоскамі (гаўсторыямі), жывіцца яе сокам. Кветкі дробныя (2—7 мм), белага, ружаватага колеру, сабраныя ў клубочкі, парасонікі або гронкі. Плод — каробачка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea), павітуха льняная (Cuscuta epilinum), павітуха чабаровая (Cuscuta epithynum)[4].

Расліны роду з’яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых культур, кармавых траў, дзікарослых раслін і дрэў. Пустазелле. Парушаюць абмен рэчываў раслін-гаспадароў, затрымліваюць іх развіццё і рост, часта выклікаюць гібель. Размнажаюцца насеннем і часткамі сцябла[5]. З’яўляюцца пераносчыкамі вірусных хвароб раслін[5].

Remove ads

Віды

Род налічвае больш за 150[4] відаў (171 від[6]). Усе віды ядавітыя[5].

Некаторыя з відаў:

Зноскі

1. Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 60. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746

2. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 124.

3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз.
4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
5. Cuscuta Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads