Павітуха льняная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Павітуха льняная
Remove ads

Павіту́ха льняная[1][2] (Cuscuta epilinum) — від кветкавых раслін роду Павітуха (Cuscuta) сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 50—120 см даўжынёй. Сцябло зеленавата-жоўтае, ніткападобнае, 0,5—0,8 мм таўшчынёй. Кветкі сабраны ў 7—12-кветкавыя шчыльныя, шарападобныя суквецці. Трубка венчыка гарлачыкападобная разадзьмутая; лускавінкі з многімі бахромкамі, дробныя, прыціснутыя. Вяночак жаўтлява-бялёсы, з трохкутнымі, вастраватымі, адагнутымі лопасцямі, удвая карацей трубкі[2]. Плод — прыплюснута-шарападобная каробачка.

Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Remove ads

Распаўсюджанне

Радзімай віду лічацца тэрыторыі Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана; від натуралізаваны ў Афрыцы, азіяцкай Расіі, большай частцы Еўропы, паўднёва-ўсходняй Канадзе, паўночна-ўсходніх ЗША, Аргенціне (Буэнас-Айрэс)[3][4].

Ва Украіне від паразітуе на ільне (Linum), радзей на рыжаку (Camelina) і некаторых пустазеллях — на Палессі і ў лесастэпе[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 265, 266. (руск.) (укр.)
  3. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads