Кемелішкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кеме́лішкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Кемелішкі.

Хуткія факты Кемелішкаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рыценскага сельсавета[2]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Некрашунскага сельсавета[3][4].

26 чэрвеня 1965 года Кемелішкаўскі сельсавет утвораны зноў у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ў складзе 85 населеных пунктаў (Аелі, Алёкса, Апушыны, Бабінішкі, Балашынка, Балоша, Бамбярышкі, Баяры, Бразіня, Бурблішкі, Вердзялішкі, Відзінішкі, Вялікія Свіраны, Галаваткі, Гваздзікяны, Гольнішкі, Даўцюны, Дварчышча, Драўнэлі, Дубоўка, Жусіны, Загарышкі, Зарадзілле, Кемелішкі, Клевацішкі, Крыніца, Кукенішкі, Куцішкі, Курніцкі, Лапецішкі, Ліпнішкі, Літвяны, Малінаўка, Малінова, Маліняк, Малыя Свіраны, Малярка, Маргелі, Маргелькі, Маргі, Маргуцішкі, Масцішча, Мачулы, Міхалішкі, Мужылы, Некрашуны, Нотна, Паддуб’е, Падзюжа, Падліпяны, Панарцы, Парцэль-Паляны, Пасялішча, Патока, Паточка, Паядуня, Перавознікі, Пінанішкі, Плехаці, Поплацк, Прэны, Пяткунішкі, Раскоша, Рудзішкі I, Рудзішкі II, Рызгоры, Рысова, Рытань, Рытанька, Савішкі, Саснова, Скудзішкі, Стаскелы, Стрыпуны, Сціпіны, Талюшаны, Таркоўшчына, Тракішча, Траццякі, Усвяць, Хмяляны, Чэхі, Шадзюны, Юзафполле, Ярошышкі), якія ўваходзілі ў склад Падольскага сельсавета[5]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 74 населеныя пункты[6]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Дубоўка і Рызгоры[7], у 2005 годзе — хутары Балашынка, Нотна, Поплацк і Усвяць. 31 сакавіка 2013 года сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі[8].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1406 чалавек[9], з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія[10].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads