Палац Спорту (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Спорту (укр.: Пала́ц спо́рту, ⓘ) — 30-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі, паміж станцыямі «Залатыя Вароты» і «Клоўская». Адкрыта 31 снежня 1989 года ў складзе першай чаргі Сырэцка-Пячэрскай лініі. Назва — ад размешчанага побач Палаца спорту.
Сырэцка-Пячэрская лінія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з калонамі павялічанага перасеку. Незвычайная канструкцыя спрыяла стварэнню незвычайнага рашэння зводу ў цэнтральнай зале — яна не радыяльная, а больш трапецыяпадобная з зааваленымі кутамі. З гэтай станцыі пачалося шырокае выкарыстанне алюмінію ў аздабленні станцый Кіеўскага метро. Калоны арыгінальнай формы абліцаваныя зялёным (тады вельмі незвычайным) кубінскім мармурам і алюмініевым профілем. Светлавыя лініі са стандартных свяцілень практычныя і арганічна ўпісваюцца ў агульны інтэр’ер станцыі.
Тэматычна-архітэктурная будова перона адлюстроўвае сваю асаблівасць, трохі павялічаная вышыня залы дазволіла аўтарам стварыць уражанне яе дынамічнасці. Аддзелачныя матэрыялы — мармур, граніт, каляровы метал надаюць станцыі індывідуальнасці.
Назва станцыі на шляхавых сценах выканана буйнымі літарамі арыгінальнай формы. Калі ў кіеўскім метро былі прыбраны надпісы на рускай мове, станцыя «Палац спорту» доўгі час заставалася адзінай у Кіеве, дзе на шляхавых сценах назва станцыі была пазначана і на рускай мове, нароўні з украінскай. У лютым 2015 г. надпіс на рускай мове быў дэмантаваны, на кожнай са шляхавых сцен пакінута па аднаму надпісу на ўкраінскай мове.
Вестыбюлі
Сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які вядзе ў падземны пераход, што выходзіць на Спартыўную плошчу і Эспланадную вуліцу. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Remove ads
Перасадка
З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрскай і Курэніўска-Чэрванаармійскай лініямі. Перасадка на станцыю «Плошча Льва Талстога» размешчана з паўночнага тарца станцыі, пераход абсталяваны чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам.
Фотаздымкі
- Цэнтральная зала
- Пасадачная платформа
- Назва станцыі на шляхавай сцяне, на рускай мове (да дэмантажу ў лютым 2015 г.)
- Назва станцыі на шляхавай сцяне, на ўкраінскай мове (да рэканструкцыі ў лютым 2015 г.)
- Выхад у горад са станцыі «Палац спорту»
- Перасадачны вузел
- Аванзала пераходу. Выгляд у бок эскалатараў да станцыі «Палац спорту»
- Аванзала пераходу. Выгляд у бок станцыі «Плошча Льва Талстога»
Цікавы факт
«Палац спорту» — адзіная станцыя кіеўскага метрапалітэна, дзе на шляхавай сцяне на працягу доўгага часу захоўваліся назвы станцыі на рускай мове. У лютым 2015 рускамоўныя надпісы былі дэмантаваныя.
Рэжым працы
Адкрыццё — 05:45, закрыццё — 0:11.
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» — 06:00
- ст. «Чырвоны хутар» — 05:50
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Сырэц» — 00:29
- ст. «Чырвоны хутар» — 00:16
Пераход на станцыю «Плошча Льва Талстога» працуе з 05:45 да 0:25.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads