Абалонска-Тэрэмкоўская лінія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Remove ads

Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.

Хуткія факты Абалонска-Тэрэмкоўская лінія, Адкрыццё першага ўчастку: ...
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.

Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.

Remove ads

Гісторыя будаўніцтва

Больш інфармацыі Пускавы ўчастак (аб'ект), Дата ...

Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк».

Remove ads

Перайменаванні

Больш інфармацыі Станцыя, Папярэдняя назва ...
Remove ads

Перспектыва развіцця

Больш інфармацыі Пералік участкаў і аб'ектаў, Даўжыня ўчасткаў, км ...

Дэпо і рухомы склад

Курэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь».

На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714,  81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж.

Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads