Палуж (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́луж[1] — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Хуткія факты Палуж, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 46 км, з іх 30 км на тэрыторыі Краснапольскага раёна[1]. Плошча вадазбору 343 км². Выток ракі знаходзіцца ў Краснапольскім раёне за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Дубраўка (Касцюковіцкі раён) (Касцюковіцкі раён), вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне Бранаскай вобласці. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні да вёскі Палуж 2. Прытокі: Горанка (злева), Свініца, Глыбокі, Ларын, Прусень (справа).

На рацэ вадасховішчы: Палужскае паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Краснапольскі раён) і вадасховішча каля вёскі Іванаўка (Краснагорскі раён). Каля ракі населеныя пункты: Палуж 1, Палуж 2, Зарэчча, Раманоў, Новы Свет, Грыбы, Дуброўка, Дзернавая, Горы ў Краснапольскім раёне і Кібіршчына, Зарэчча, Латакі, Іванаўка, Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads