Дзернавая
вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзернава́я[1] (трансліт.: Dziernavaja, руск.: Дерновая) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, за 129 км ад Магілёва, за 71 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў I — Сураж. На захадзе цячэ рака Палуж (прыток ракі Беседзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы Горы—Краснаполле.[2]

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі. Забудавана пераважна аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 стагоддзя. У 1736 годзе згадваецца як вёска ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1777 годзе ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася шавецкім і кравецкім промысламі, дзейнічала школа граматы. У 1897 годзе ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета, меліся школа граматы і хлебазапасны магазін. Падчас рэвалюцыі 1905—07 гадоў адбываліся хваляванні. У 1910 годзе школа граматы пераўтворана ў земскую, для якой у 1917 годзе пабудавана памяшканне.
У 1925 годзе на базе земскай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзейнічаў драмгурток. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас, працавалі кузня і 2 ветракі.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 22 вяскоўцы змагаліся на фронце, 17 з іх загінулі.
У 1990 годзе ў складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр — вёска Горы).
Remove ads
Славутасці
- На паўднёва-заходняй ускраіне, на левым беразе ракі Палуж, знаходзіцца археалагічны помнік — старажытны могільнік (2 курганы), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1816 — 46 двароў, 283 жыхары.
- 1834—343 жыхары.
- 1858 — 55 двароў, 372 жыхары.
- 1880 — 64 двары, 408 жыхароў.
- 1897 — 96 двароў, 617 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- 1909—101 двор, 715 жыхароў.
- 1926—140 двароў, 890 жыхароў.
- 1990 — 23 гаспадаркі, 59 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 15 гаспадарак, 23 жыхары.
- 2009 — 20 жыхароў.
Вядомыя асобы
- Пятрусь Трафімавіч Бядулін (1912—1940) — беларускі паэт.
- Яўген Пятровіч Іваноў (нар. 1939) — беларускі гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1976).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads