Дубраўка (Горскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Горскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 16 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, за 125 кіламетраў ад Магілёва, за 67 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ рака Палуж (прыток ракі Беседзь). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Грыбы, Маловіна, Ясен і далей па шашы Хоцімск—Краснаполле.[2]
Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна ўздоўж ракі і забудавана аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Remove ads
Гісторыя
Вядома паводле пісьмовых крыніц з 18 стагоддзя. У 1777 годзе вёска ў Рагачоўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе ў вёсцы 20 двароў, 128 жыхароў, у фальварку 1 двор, 2 жыхары. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Палужскага сельсавета[3].
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 2 кастрычніка 1943 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1990 годзе ў складзе калгаса імя В.Валадарскага (цэнтр — вёска Горы).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1816 — 32 двары, 221 жыхар.
- 1897 — 17 двароў, 133 жыхары.
- XX стагоддзе:
- 1909 — 20 двароў, 128 жыхароў (у фальварку 1 двор, 2 жыхары).
- 1990 — 20 гаспадарак, 52 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 11 гаспадарак, 19 жыхароў.
Вядомыя асобы
- Віктар Іванавіч Цярэшчанка — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[4], кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads