Палын мяцёлчаты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палы́н мяцёлчаты[1], палы́н лячэбны[2] (Artemisia abrotanum) — шматгадовая кветкавая расліна, паўкуст, від роду палын (Artemisia) сямейства астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назвы
Палын мяцёлчаты, божа дрэўка, дождзераўё[3], цім’як[4], кудравіц, цыпрус[4][5][6].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з манускрыпта VI стагоддзя De materia medica, копіі сачынення антычнага лекара і натураліста Дыяскарыда |
Вышыня расліны ад 50 да 120 см. Неразгалінаваныя парасткі стромкія, драўнеюць амаль цалкам да самых верхавінак, тоўстыя (да 1,5 см у папярочніку).
Лісце шараватага колеру, спачатку апушанае, з часам становіцца амаль голым. Ліставыя пласцінкі двойчы ці тройчы перыстарассечаныя на вузкія доўгія амаль ніткападобныя долі (з-за чаго выглядаюць ажурнымі). Ніжняе і сярэдняе сцябловае лісце з хвосцікамі.
Кветкі сабраны ў шарападобныя дробныя (2—3 мм шырынёй) кошыкі, якія ўтвараюць друзлыя мяцёлкавыя паніклыя суквецці. Краявыя жаночыя кветкі вузкатрубкавыя, абодваполыя сярэднія — трубчастыя. У еўрапейскай частцы Расіі цвіце ў ліпені — жніўні.
Плод — сямянка, спее ў еўрапейскай частцы Расіі ў жніўні — кастрычніку.
Remove ads
Арэал
Паходзіць з Малой Азіі, Усходняга Міжземнамор’я. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы (вядома паўсюль у сярэдняй паласе, але ў паўночных раёнах рэдка), на Паўночным Каўказе, адзначана на поўдні Заходняй Сібіры і на Алтаі. Аддае перавагу росту ля вады, на пойменных лугах, можа ўтвараць зараснікі, сустракаецца ў лясах, на ўзлесках бярозавых пералескаў, ля жылля чалавека, уздоўж дарог[7][8].
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Расліна валодае своеасаблівым прыемным пахам, здаўна выкарыстоўвалася як асвяжальнік паветра.
Дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца ў садовай культуры.[8]
Выкарыстанне ў кулінарыі
Маладыя парасткі прыдатныя для ўжывання ў свежым выглядзе, але толькі ў нязначных колькасцях. Падчас высушвання лісця горыч страчваецца і набываецца характэрны пякучы смак вострай прыправы.
Высушаную траву, сцёртую ў парашок, дадаюць да смажанага мяса за некалькі хвілін да заканчэння гатавання. Можа дадавацца ў хлябы для надання ім спецыфічнага водару, можа выкарыстоўвацца для араматызацыі воцатаў, як дадатак да соусаў і служыць прыправай для страў з дзічыны.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads