Палікарп Ётэйка

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Палікарп Ётэйка[1] (Ютэйка) (польск.: Polikarp Joteyko, літ.: Polikarpas Joteika; 1796, Шавельскі павет[2] — каля 1850) — мастак, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Яна Ётэйкі[2].

Хуткія факты Палікарп Ётэйка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1819—1828 гадах вучыўся малюнку і жывапісу ў Віленскім універсітэце пры школе Я. Рустэма ў Віленскай мастацкай школе[1], а таксама скульптуры і сусветнай гісторыі. У 1820 і 1822 гадах разам са студэнтамі ўніверсітэта прымаў удзел у мастацкіх выстаўках, дзе прадстаўляў копіі карцін Рафаэля і Фабра. У 1829 стаў кандыдатам мастацтва. Масон.

У 1841—1847 выкладаў малюнак у Свіслацкай гімназіі, з 1847 — у Мінскай мужчынскай гімназіі[3][4]. Паводле некаторых звестак, таксама выкладаў у Слуцкай і Нясвіжскай гімназіях[2]

Дакладная дата смерці невядомая[2].

Remove ads

Творчасць

Стварыў партрэты Вінцэнта Гецольда — адміністрацыйнага сакратара Віленскага ўніверсітэта, Н. Юргелевіча (абодва ў 1827), Томаша Жыцкага  (руск.) — прафесара алгебры Віленскага ўніверсітэта, Яна Рудаміны — выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, Восіпа Кавалеўскага — польскага гісторыка і арыенталіста, і іншых. Яго працам уласцівы лірызм і рамантычныя рысы, яркая каляровая палітра, дакладнае мадэляванне формаў і псіхалагічных характарыстык асоб[5].

Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі  (руск.).

Remove ads

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 356-357. — 430 с. ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. Polikarpas Joteika(недаступная спасылка) (літ.)
  3. Шматаў В. Ф. Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы. С. 5.
  4. Vladas Gasiūnas  (літ.). Polikarpas Joteika. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VIII (Imhof-Junusas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 737 psl.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads